- Каб паступіць у міліцэйскія ВНУ неабходна ў першую чаргу звярнуцца ў групу кадраў Полацкага РАУС, дзе супрацоўнікі раскажуць якія дакументы неабходна прадаставіць, акажуць дапамогу ў іх афармленні і выдадуць накіраванне на праходжанне медкамісіі. Ад яе заключэння шмат у чым залежыць, ці зможа абітурыент стаць курсантам: здароўе міліцыянера павінна быць бездакорным, - тлумачыць намеснік начальніка Полацкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Ермакоў Д.М.
У Акадэміі МУС вы можаце выбраць адзін з двух факультэтаў: міліцыі грамадскай бяспекі і крымінальнай міліцыі.
У Магілёўскім інстытуце МУС на факультэце міліцыі навучанне вядзецца ў дзённай форме па спецыяльнасцях "прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі" і "прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці".
Тэрмін навучання - 4 гады.
Галоўнай задачай усяго калектыву міліцэйскіх ВНУ з'яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальнага, навуковага і творчага патэнцыялу кожнага, хто вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Айчыне.
Аддзелам унутраных спраў Полацкага райвыканкама ажыццяўляецца набор юнакоў для афармлення дакументаў і паступлення на дзённую форму навучання ва ўстанову адукацыі "Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь" і "Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь".
Прад'яўляемыя патрабаванні да кандыдатаў для паступлення:
- узрост 17-25 гадоў; высокія маральныя і дзелавыя якасці;
- сярэдняя або сярэдняя спецыяльная адукацыя;
- станоўчыя характарыстыкі па месцы вучобы, працы, жыхарства;
- добры стан здароўя.
Для паступлення неабходна:
- да 15 красавіка звярнуцца ў РАУС для падачы заявы;
- прайсці ваенна-ўрачэбную камісію;
- здаць два ЦЭ і адно ЦТ па прадметах: грамадазнаўства, замежная мова, руская/беларуская мова.
Перавагі паступлення і навучання:
- бясплатнае забеспячэнне абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем на ўвесь перыяд навучання;
- высокае грашовае забеспячэнне (стыпендыя каля 1000 рублёў);
- высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад;
- наяўнасць добрай навукова-практычнай і спартыўнай базы,
- шырокія магчымасці для самаадукацыі і самарэалізацыі;
- абавязковае працаўладкаванне пасля заканчэння ўстановы адукацыі.
Перавагі службы ў органах унутраных спраў:
- супрацоўнікі міліцыі забяспечваюцца грашовым забеспячэннем, форменным абмундзіраваннем, дадатковым адпачынкам за выслугу гадоў;
- высокая заработная плата, якая вылічваецца ад выслугі гадоў і месца службы;
- маецца вялікая магчымасць кар'ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства;
- па дасягненні ўзросту 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы (у гэты тэрмін уваходзіць і вучоба ва УА маецца права на пенсійнае забеспячэнне;
- атрыманне арэнднага жылля і льготнага крэдытавання на будаўніцтва жылля.
Перакананыя, што час навучання ў ВНУ МУС стане для вас запамінальным і шчаслівым, а атрыманая адукацыя – надзейным падмуркам для вашага прафесійнага і асобаснага росту. Мы чакаем менавіта цябе.
Больш падрабязна Вы можаце азнаёміцца з вучобай у Магілёўскім інстытуце МУС https://www.institutemvd.by/ і Акадэміі МУС https://www.amia.by/
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў групу кадраў Полацкі РАУС па адрасе: г. Полацк, вул. Кастрычніцкая, 60, кабінет № 25, кантактныя тэлефоны- 46-30-05, (33) 305-43-59,(29) 712-50-57.
Намеснік начальніка
Полацкага РАУС па Ір і КЗ Д.М. Ермакоў





















