Змены ў маркіроўцы тавараў!

06.10.2025

Перанесены тэрмін увядзення маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі безалкагольных напояў і сокаў з 1 кастрычніка 2025 года на 1 мая 2026 года.

Выключаны з пераліку тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, мабільныя тэлефоны і ноўтбукі, якія былі ва ўжыванні.

Суб'екты гаспадарання маюць права да 1 сакавіка 2029 года ў дачыненні да тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, што рэалізуюцца на тэрыторыі сельскай мясцовасці або ў гандлёвых аб'ектах з гандлёвай плошчай менш за 200 квадратных метраў, не забяспечваць:

  • вядзенне дыферэнцыраванага ўліку;
  • счытванне кодаў маркіроўкі касавым абсталяваннем;
  • перадачу ў сістэму кантролю касавага абсталявання інфармацыі аб рэалізацыі маркіраваных тавараў.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне