Спецыяльны комплекс мерапрыемстваў "Арсенал"!

03.10.2025

Паважаныя грамадзяне! З 06 па 10 кастрычніка 2025 года органамі ўнутраных спраў праводзяцца аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы "Арсенал", мэтай якіх з'яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.

Полацкі РАУС нагадвае, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў. Асобы, якія добраахвотна здалі незаконна захоўваемую зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, якія незаконна захоўваюцца, просім паведамляць па тэл.: МТС +375 29 597 04 23, альбо па кароткім нумары "102". Тэлефоны працуюць кругласутачна. Ананімнасць гарантуем. Памятаеце, што ваш званок можа прадухіліць злачынства і захаваць жыццё і здароўе нашым суграмадзянам!

 

Начальнік ААПП
Полацкага РАУС Д.Г. Падаляк

03 10 25 31