Адзіны дзень азелянення

02.10.2025

У суботу 11 кастрычніка, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правядзе ў Беларусі адзіны дзень азелянення - мерапрыемствы па пасадцы драўняна-хмызняковай расліннасці пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Традыцыйна Мінпрыроды вясной і восенню ініцыюе акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў.

Дзякуючы актыўнаму ўдзелу грамадзян у гарадах і пасёлках, аграгарадках і вёсках Беларусі плошча азелянёных тэрыторый няўхільна расце.

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае кожнага жыхара прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах адзінага дня азелянення і тым самым унесці свой уклад у агульную вялікую справу – захаванне прыроды роднага краю.

Разам мы зробім нашу Радзіму яшчэ больш прыгожай!