Адзіны дзень інфармавання "Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды"

19.09.2025

Ірына Дзёмінава, старшыня Полацкага раённага аддзялення Віцебскай вобласці БП "Белая Русь":

- Дзень народнага адзінства - гэта адно з найважнейшых святаў Рэспублікі Беларусь, значэнне якога з кожным годам толькі ўзрастае. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка, "не было б гэтага ўз'яднання, не было б у нас ні Дня Перамогі, ні Дня Незалежнасці. Нас бы не было. Таму што не было б той зямлі, на якой продкі нашы нарадзіліся і якую сваёй працай апрацоўвалі".

Павел Ястрэмскі, член Савета Полацкага раённага аддзялення Віцебскай вобласці БП "Белая Русь":

Уз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР, якое адбылося ў выніку паходу Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 г., стала важнай вяхой у гісторыі краіны. Беларускі народ атрымаў магчымасць жыць і развівацца ў межах адной рэспублікі, ствараючы неабходны сацыяльна-эканамічны, грамадска-палітычны і культурны патэнцыял.