Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

18.09.2025

Мерапрыемствы 20.09.2025 – 26.09.2025

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ АРХІТЭКТУРЫ САФІЙСКАГА САБОРА:

Выстава "Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Ніжняга замка". На выставе прадстаўлены шэраг прадметаў XI-XVIII стст., выяўленых падчас раскопак 2023 года на тэрыторыі Ніжняга замка (стадыён "Спартак"). Навукоўцы выявілі мноства матэрыялаў, якія сведчаць аб тым, што на дадзенай тэрыторыі ў канцы X-XI стст. размяшчаўся і актыўна функцыянаваў буйны, найстаражытны на тэрыторыі Полацкага княства ювелірны квартал. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены артэфакты Х-пачатку ХХ стст., у ліку якіх шмат прадметаў, звязаных з апрацоўкай каляровых металаў у X-XI стст.

Тэл.: +375 214 46-53-40

 

КАНЦЭРТНАЯ ЗАЛА САФІЙСКАГА САБОРА:

21 верасня 2025 (нядзеля) 15.00 канцэрт арганнай музыкі. Ксенія Пагарэлая - арган.

Тэл.: + 375(214)46-53-34, 46-17-51 (каса) 

 

СТАЦЫЯНАРНАЯ ВЫСТАВА "ПРАГУЛКА ПА НІЖНЕ-ПАКРОЎСКАЙ":

(Домік Пятра I)

Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй вуліцы Ніжне-Пакроўскай, распавядае пра людзей, якія жылі на гэтай вуліцы, аб пабудовах і ўстановах, якія знаходзіліся там у той час. Музей размяшчаецца ў помніку архітэктуры XVII ст. - доміку Пятра I, гэта самы стары грамадзянскі будынак горада Полацка.

Тэл.: + 375 (214) 43-81-16.

 

МУЗЕЙ БЕЛАРУСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ

Выстава "Выданні летапісаў і хронік XII-XVIII стст. з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея"

На выставе прадстаўлены першыя выданні, а таксама перавыданні XVI-XIX стагоддзяў летапісаў і хронік, на старонках якіх узнікае гісторыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку і беларускіх зямель, часоў Сярэднявечча і ранняга Новага часу.

У экспазіцыі можна ўбачыць выданні Супрасельскага і Іпацьеўскага летапісаў, хронікі Цітмара Мерзенбургскага, Віганда Марбургскага, Яна Длугаша, Марціна і Іаахіма Бельскіх, Мацвея Стрыйкоўскага, Аляксандра Гваньіні і іншыя творы.

Тэл.: + 375 (214) 46-57-25

 

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ:

Стацыянарная выстава "Сценапіс XII-XIX стст. Спаса-Праабражэнскага храма".

Выстава "Паплаўскія: Георгій, Наталля, Кацярына. Графіка. З цыклу "Знаёмства з калекцыямі".

Георгій Паплаўскі з'яўляецца адным з самых вядомых і заслужаных беларускіх графікаў і жывапісцаў.

Наталля Паплаўская плённа працавала ў галіне станковай і кніжнай графікі. Мастачка праілюстравала цэлы шэраг беларускіх кніг для дзяцей, у тым ліку беларускія народныя казкі, казкі Шарля Перо, Вільгельма Гаўфа, Рэдзьярда Кіплінга, Астрыд Ліндгрэн.

Кацярына Паплаўская - мастак-кераміст, мастак і графік, у кожнай рабоце выкарыстоўвае свае накіды і эскізы. Усё гэта дазваляе ёй ствараць запамінальныя сучасныя вобразы, напоўненыя высокім эмацыйным зместам.

Рэспубліканскі выставачны праект VI трыенале дэкаратыўнага мастацтва "Сувязі". На выставе можна ўбачыць сучасны тэкстыль, шкло, батык, створаныя за апошнія гады. Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз у тры гады праводзіць мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.

На выставе ўдзельнічаюць не толькі члены секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў", але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з рэгіёнаў Беларусі.

Тэл.: +375 (214) 43-66-32.

ПРЫРОДНА-ЭКАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ:

12 верасня 2025 года ў Прыродна-экалагічным музеі горада Полацка пачне работу выстава "Прырода ў аб'ектыве" вядомага майстра анімалістычнай і пейзажнай фатаграфіі – Сяргея Плыткевіча. Наведвальнікі выставы змогуць прайсціся па сцежках патайных куткоў Беларусі і праз прызму фатаграфій пазнаёміцца з загадкавым і дзіўным светам беларускай прыроды.

 

ДЗІЦЯЧЫ МУЗЕЙ:

Выстава "Здымак на памяць. Полацкае фотаатэлье другой паловы ХХ стагоддзя"

За сваю гісторыю фатаграфія трывала ўвайшла ў наша жыццё, стаўшы яе неад'емнай часткай. З дапамогай фатаграфіі захоўваецца для будучых пакаленняў памяць аб знамянальных датах, падзеях, людзях. Такая з'ява як фотаатэлье (а сёння — салоны, студыі і г.д.) — установы, дзе можна сфатаграфавацца на памяць, па-ранейшаму не губляюць сваёй актуальнасці.

На выставе "Здымак на памяць. Полацкае фотаатэлье другой паловы ХХ стагоддзя" (з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка) увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена калекцыя фатаграфій, зробленых у фотаатэлье г. Полацка ў другой палове ХХ стагоддзя.

Фотапартрэты адзінкавыя і групавыя, фатаграфіі вядомых палачан, дзіцячыя фатаграфіі, сямейныя. Асобна прадстаўлены групавыя фатаграфіі выпускнікоў і настаўнікаў розных навучальных устаноў г. Полацка. Гэтыя здымкі таксама выконваліся асаблівым чынам толькі майстрамі ў фотаатэлье.

 

МУЗЕЙ БАЯВОЙ СЛАВЫ:

Выстава "Вялікай Перамозе 80! Памяць скрозь дзесяцігоддзі". Ужо больш за 80 гадоў мы жывем мірна. Але пра вайну немагчыма забыць. Мы памятаем пра мужнасць і гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, шануем подзвіг пакалення пераможцаў і не маем права забываць пра тых, хто стаў ахвярай вайны.

Гэтыя памятныя старонкі знайшлі адлюстраванне ў матэрыялах выставы "Вялікай Перамозе 80! Памяць скрозь дзесяцігоддзі". Сярод музейных прадметаў - фатаграфіі, якія захавалі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Полацкай зямлі, асабістыя рэчы, дакументы і ўзнагароды палачан — удзельнікаў вайны і воінаў-вызваліцеляў Полацка, друкаваныя выданні, памятная і сувенірная прадукцыя.

 Тэл.: +375 (214) 49-93-11, +375 (214) 49-93-10.

 

МУЗЕЙ-КВАТЭРА ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА З. М. ТУСНАЛОБАВАЙ-МАРЧАНКА:

Экспазіцыя расказвае пра жыццёвы шлях Героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна горада Полацка З.М. Тусналобавай-Марчанкі, санінструктара стралковай роты, якая выратавала жыцці дзясяткам байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспанаты музея ўключаюць дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы і ўзнагароды, якія даюць уяўленне аб сямейным жыцці і грамадскай рабоце гераіні.

Тэл.: +375(29)1861825, +375(29)1861830

 

Наведай музей па-новаму! Віртуальныя прагулкі па музеях Полацка. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік падрыхтаваў падборку матэрыялаў, якія дазволяць вам наведаць музеі, не выходзячы з дому.

http://polotsk.museum.by/node/49568