10 верасня камітэт "Віцебскаблмаёмасць" правядзе "гарачыя лініі"

05.09.2025

Камітэт "Віцебскаблмаёмасць" 10 верасня 2025 г. з 8.30 да 13.00 правядзе "гарачыя лініі" па растлумачэнні пытанняў, звязаных са зваротам і выкарыстаннем імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" (ІПЧ "Маёмасць"), а таксама абменам акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў на ІПЧ "Маёмасць".

Тэлефон гарачай лініі: 8 (0212) 65-34-50.

На пытанні па гэтай тэме адкажа галоўны спецыяліст аддзела ўладальніцкага нагляду і распараджэння акцыямі камітэта.