Новыя падыходы да інфармацыйнай работы ў сацсетках - тэма нарады актыву Полацкага райвыканкама

04.09.2025

У Полацкім райвыканкаме адбылося пасяджэнне, на якім абмеркавалі пытанні работы ў інфармацыйнай прасторы.

Удзел у ім прыняў актыў Полацкага райвыканкама. Спікерам выступіла Ірына Дзямінава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

У ходзе пасяджэння асаблівая ўвага была ўдзелена аналізу бягучай сітуацыі ў інфармацыйным полі раёна. Ірына Дзямінава падкрэсліла важнасць аператыўнага і дакладнага інфармавання насельніцтва аб дзейнасці органаў улады, сацыяльных праектах і дасягненнях рэгіёну.

Абмяркоўваліся пытанні павышэння эфектыўнасці выкарыстання афіцыйных сайтаў і сацыяльных сетак. Была адзначана неабходнасць актыўнага выкарыстання сучасных фарматаў кантэнту.

У завяршэнні пасяджэння былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі работы ў інфармацыйнай прасторы на бліжэйшую перспектыву і пастаўлены задачы па далейшым удасканаленні сістэмы камунікацыі.

04 09 25 04 01