Адказнасць за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў

27.08.2025

Да экстрэмісцкіх матэрыялаў аднесена інфармацыйная прадукцыя, прызначаная для публічнага выкарыстання, публічнага распаўсюджвання альбо распаўсюджаная любым спосабам, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, якая прапагандуе такую дзейнасць і прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда.

За распаўсюд, а роўна выраб, выданне, захоўванне і перавозку ў мэтах распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Экстрэмісцкія дзеянні абавязкова павінны быць публічнымі і накіраванымі на прапаганду.

арт. 361 КК "Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь",

арт. 361-1 КК "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім",

арт. 361-2 КК "Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці",

арт. 361-3 КК "Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу",

арт. 361-4 КК "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"

арт. 361-5 КК "Праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці".

У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, пачынаецца адміністрацыйны працэс, у адпаведнасці арт. 19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь - распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць. Дадзеным артыкулам прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу да 20-ці базавых велічынь

Неабходна ведаць аб адказнасці за захоўванне фота і відэаматэрыялаў з нацысцкай сімволікай або атрыбутыкай у адкрытым доступе на старонках у сацыяльных сетках, пра што гаворыцца ў арт. 19.10 КоАП Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да фізічнай асобы прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй сродкаў адміністрацыйнага правапарушэння альбо без канфіскацыі.

Акрамя таго, за ўдзел замежнай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца падставай для пачатку разгляду матэрыялаў па страце грамадзянства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай другой артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 г. № 136-З (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2020 г. № 67-З) "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь".

 

Начальнік Полацкага РАУС В.А. Петкун