Днямі гэты клопат увасобіўся ў канкрэтныя справы. Намеснік начальніка Полацкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Ермакоў разам са старшынёй ветэранскай арганізацыі аддзела Віктарам Дубко наведалі дома ветэранаў, якія маюць інваліднасць.
Праваахоўнікі пабывалі ў гасцях у капітана міліцыі ў адстаўцы Анатоля Васілеўскага і маёра міліцыі ў адстаўцы Генадзя Разумешчанкі. Гэтыя заслужаныя супрацоўнікі, якія аддалі многія гады нялёгкай міліцэйскай службе, сёння асабліва цэняць увагу і падтрымку з боку роднага аддзела.
Падчас цёплых і душэўных сустрэч ветэранам была аказана матэрыяльная дапамога. Але не менш важнымi сталi самi зносіны. У сяброўскай гутарцы прадстаўнікі райаддзела яшчэ раз нагадалі Анатолю Васілеўскаму і Генадзю Разумешчанку, што яны не засталіся сам-насам са сваімі бытавымі цяжкасцямі. Калектыў роднага аддзела заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу: ад дапамогі па ўборцы жылля і дастаўкі прадуктаў харчавання да вырашэння транспартных пытанняў і аператыўнага рэагавання на любыя неадкладныя патрэбы.
Падобныя візіты - важная частка сістэмнай работы Полацкага РАУС па падтрымцы свайго ветэранскага руху. Яны не толькі аказваюць канкрэтную дапамогу, але і дэманструюць дзейнiчаючаму складу і маладым супрацоўнікам прыклад вернасці абавязку, узаемадапамогі і павагі да тых, хто заклаў асновы сённяшніх традыцый аддзела.
Афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС В. С. Касянкова