На пастаяннай аснове праваахоўнікамі арганізуюцца мерапрыемствы для асоб, якія стаяць на розных відах уліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі і крымінальна-выканаўчай інспекцыі.
13 жніўня арганізавана адно з такіх мерапрыемстваў. Падчас яго правядзення падуліковыя крымінальна-выканаўчай інспекцыі Полацкага РАУС ажыццяўлялі добраўпарадкаванне тэрыторыі гарадскіх могілак. Каля 20 асоб, якія маюць судзімасць, добраахвотна, на бязвыплатнай аснове працавалі на карысць горада, прыбіраючы смецце, галінкі і лістоту.
Супрацоўнікі АУС Полацкага райвыканкама надаюць асаблівую ўвагу сацыялізацыі раней судзімых асоб і правядзенню мерапрыемстваў, накіраваных на ўцягванне асоб, якія маюць судзімасць у грамадскае жыццё і працоўную дзейнасць.
- Пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі чалавек на працягу трох дзён павінен стаць на ўлік у крымінальна-выканаўчую інспекцыю, дзе яму выдаюць накіраванне ў аддзел занятасці насельніцтва, а таксама ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З гэтага моманту інспектары кантралююць паводзіны гэтых асоб, іх лад жыцця, дапамагаюць у сацыяльнай адаптацыі, праводзяць выхаваўчую і прафілактычную працу, - распавяла начальнік УВI падпалкоўнік міліцыі Салаўёва Ірына.
Сваёй гісторыяй падзяліўся адзін з мужчын, які ўдзельнічае ў мерапрыемстве (асабістыя дадзеныя папрасіў не асвятляць): "ужо 1,5 года я знаходжуся на прафілактычным уліку ў крымінальна выканаўчай інспекцыі, бо раней быў судзімы. Зараз я самазаняты, аднак калі праходзяць такія мерапрыемствы з вялікім энтузіязмам удзельнічаю ў іх. Я заўсёды гатовы прыняць удзел у грамадска карысных справах па добраўпарадкаванні горада".
Цяпер на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Полацкага РАУС знаходзіцца 860 асоб, 202 з якіх не працаўладкаваныя. Неабходна працаваць з дадзенай катэгорыяй грамадзян, дапамагаць ім у аднаўленні сацыяльных сувязяў, працаўладкаванні, з рашэннем бытавых пытанняў. Індывідуальнае суправаджэнне, прафілактычныя гутаркі з асуджанымі дазволяць ім пазбегнуць паўтарэння крымінальнага мінулага, а таксама дадуць шанец на выбудоўванне паўнавартаснага жыцця.
Афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС В.С. Касянкова