Дадатковыя пенсійныя ўзносы для плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход

15.08.2025

Полацкі раённы аддзел Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь інфармуе.

У сувязі з прыняццем Закона ад 12.07.2025 № 90-З "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння" плацельшчыкі падатку на прафесійны даход (самазанятыя) атрымалі новую магчымасць – права даплаціць унёскі для фарміравання страхавога стажу.

Даведачна. У 2025 годзе для рэалізацыі права на працоўную пенсію неабходна наяўнасць страхавога стажу з выплатай узносаў – 20 гадоў.

Каб атрымаць 1 год страхавога стажу, узносы на пенсійнае страхаванне павінны быць выплачаныя ў памеры 29% ад 12 мінімальных заробкаў (МЗП) за год.

Дадатковыя ўзносы выплачваюцца не пазней за 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным.

Пры гэтым абавязковыя страхавыя ўзносы за 2024 год выплачваюцца не пазней за 30 верасня 2025 года.

Сума узносаў для добраахвотнай даплаты даступная ў "Асабістым кабінеце фізічнай асобы" на партале фонду, а гэтак жа ў сістэме разліку "АРІП" → ФСАН → Віцебская вобласць→ раённы аддзел (сектар) ФСАН → унёскі ў ФСАН фіз. асоб за сябе → Ваш УНПФ (9 лічбаў)).

Даведацца пра свой УНПФ можна на партале фонду ў раздзеле Е-сэрвісы.

Па пытаннях налады працоўнага месца для ўваходу ў асабісты кабінет можна звяртацца па тэлефоне 8 740 740 90 20 (з 09.00 да 18.00).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раённым аддзеле фонду па месцы пастаноўкі на ўлік.