Беларускі Чырвоны Крыж з 1 жніўня па 12 верасня запускае штогадовую дабрачынную кампанію "Збяром дзяцей у школу"

31.07.2025

Кампанія накіравана на аказанне дапамогі і падтрымкі ў падрыхтоўцы да школы дзяцей з сем'яў з нізкім узроўнем даходу, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей з інваліднасцю, дзяцей з сем'яў бежанцаў і вымушаных мігрантаў з Украіны.

31 07 25 19Падтрымаць дабрачынную кампанію можна двума спосабамі:

Дапамагчы ў натуральнай форме, перадаўшы школьныя наборы ў Полацкую раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа (наш адрас: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, д. 39, кантактныя тэлефоны 46-24-51, 74-09-68);

Пералічыць дабрачынную суму праз АРІП па кодзе кампаніі 222 на куплю школьных набораў.

Кожнае ваша ахвяраванне дасць нам магчымасць аказаць дапамогу тым, хто ў гэтым мае патрэбу!

31 07 25 20