Недастатковы ўзровень лічбавай пісьменнасці, залішняя даверлівасць грамадзян прывялі да павелічэння крадзяжоў шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі. Па-ранейшаму асноўнымі спосабамі падману застаюцца вiшынг, фішынг і ўстаноўка праграм аддаленага доступу.
Асноўная ўвага нададзена катэгорыі пажылых, састарэлых і самотна пражываючых грамадзян, паколькі старэйшае пакаленне досыць часта становіцца ахвярамі зламыснікаў.
Оперупаўнаважаны ОПК Полацкага РАУС - старшы лейтэнант міліцыі Гусева Вікторыя, наведала па месцы жыхарства пажылых грамадзян, якія пражываюць у мікрараёне "Цэнтр", каб ахапіць як мага больш людзей. У ходзе наведванняў Вікторыя Паўлаўна правяла індывідуальныя прафілактычныя гутаркі, давяла асноўныя спосабы здзяйснення кіберзлачынстваў і распавяла пра тое, як не трапіцца на хітрыкі махляроў.
Адзін з мужчын прызнаўся, што яму ўжо тэлефанавалі з прапановай перавесці грошы на бяспечны рахунак, але ён распазнаў падман. Праваахоўнік прывяла прыклады з практыкі, калі пенсіянеры гублялі зберажэнні, бралі крэдыты, і дала рэкамендацыі, як пазбегнуць падобных сітуацый. Многія сказалі, што ведаюць аб ашуканскіх схемах, але нажаль, практыка паказвае, што нават дасведчаныя становяцца ахвярамі злачынцаў.
Падобныя прафілактычныя мерапрыемствы адыгрываюць важную ролю ў рабоце па барацьбе з кіберзлачыннасцю, паколькі дапамагаюць павысіць дасведчанасць грамадзян аб ашуканскіх схемах і павышаюць узровень лічбавай бяспекі. Зламыснікі пастаянна прыдумляюць новыя спосабы падману, выкарыстоўваючы даверлівасць пажылых людзей і іх недастатковую дасведчанасць аб сучасных тэхналогіях. Каб абараніць сябе і свае зберажэнні, важна выконваць шэраг простых, але эфектыўных правілаў. Перш за ўсё варта праяўляць пільнасць у дачыненні да падазроных званкоў і паведамленняў. Ні пры якіх абставінах нельга паведамляць староннім свае асабістыя дадзеныя: нумары банкаўскіх карт, паролі ад анлайн-сэрвісаў. Асаблівую асцярожнасць трэба праяўляць пры пераходзе па спасылках з лістоў або паведамленняў, так як ашуканцы часта ствараюць фішынгавыя сайты — дакладныя копіі афіцыйных старонак банкаў або дзяржустаноў, прызначаныя для крадзяжу дадзеных. Не менш важна выкарыстоўваць надзейныя паролі, якія складаюцца з камбінацыі літар, лічбаў і спецыяльных знакаў, і рэгулярна іх мяняць. Калі ўзнікаюць найменшыя сумневы ў бяспецы якога-небудзь сайта ці прапановы, не варта саромецца звяртацца за парадай да сваякоў або знаёмых. Прытрымліванне гэтых рэкамендацый дазваляе істотна знізіць рызыку стаць ахвярай кіберзлачынцаў і захаваць свае грошы і асабістыя дадзеныя ў бяспецы.
Афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС В. С. Касянкова