Штодня супрацоўнікі міліцыі сумесна з прадстаўнікамі Беларускай чыгункі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Асаблівая ўвага надаецца зносінам з грамадзянамі, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад чыгуначнага палатна. Праваахоўнікі нагадваюць аб правілах асабістай і маёмаснай бяспекі, раздаюць тэматычныя ўлёткі.
Праваахоўнікі нагадваюць: неабходна быць асабліва пільнымі ў непасрэднай блізкасці з чыгуначнымі шляхамі. Ні ў якім разе не выкарыстоўваць навушнікі і пераходзіць чыгуначнае палатно толькі ў спецыяльна адведзеных для гэта месцах, пераканаўшыся ў тым, што гэта бяспечна.
Занятак "зацэпінгам", жаданне зрабіць сэлфі на небяспечных аб'ектах чыгуначнага транспарту таксама прыводзяць да трагедыі.
Начальнік ААПП Полацкага РАУС Д.Р. Падаляк