З 07 ліпеня 2025 года на тэрыторыі Полацкага раёна стартаваў комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў на аб'ектах аграпрамысловага комплексу.
Штогадовыя страты з-за крадзяжу на прадпрыемствах, злоўжыванняў ці іншых ашуканскіх схем персаналу негатыўна ўплываюць на выніковы памер выручкі (прыбытку) прадпрыемства. Унутраныя крадзяжы і махлярства работнікаў здольна не толькі знізіць рэнтабельнасць прадпрыемства, але і прывесці яго да краху – банкруцтва.
Галоўная задача прадпрыемстваў дамагчыся ўсведамлення персаналам таго, што красці сорамна, што абкрадаючы прадпрыемства, супрацоўнік абкрадае сябе, сваіх калег і дзяржаву ў цэлым.
Штодня супрацоўнікі Полацкага РАУС ажыццяўляюць праверку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Полацкага рэгіёна. Групы ў складзе ўчастковага інспектара міліцыі, інспектара ДАІ і оперупаўнаважанага АБЭЗ кантралююць падтрыманне парадку і захаванасці на аб'ектах аграрна-прамысловага комплексу.
Інспектара ДАІ ў гэты перыяд асаблівую ўвагу надаюць праверцы тэхнічнага стану аўтамабіляў і сельгастэхнікі, працаздольнасці знешніх светлавых прыбораў, допуску да ўдзелу ў дарожным руху, ажыццяўляюць праверку фізічнага стану вадзіцеляў, а таксама наяўнасць у іх пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі. На дарогах агульнага карыстання Дзяржаўтаінспекцыя суправаджае буйнагабарытны і ціхаходны транспарт.
Супрацоўнікі АБЭЗ правяраюць спісы тэхнікі, занятай ва ўборцы, правільнасць уліку і спісання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, захаванасць ГЗМ, а аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі сочыць за выкананнем правілаў тэхнічнай укрупленасці прадпрыемстваў і складоў, каб выключыць магчымасць бесперашкоднага пранікнення на іх тэрыторыі.
Падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемства выяўлены шэраг грубых парушэнняў заканадаўства ў сферы аграпрамысловага комплексу: 4 рабочых знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення на працоўным месцы, 2 вадзіцелi кіравалі трактарам без права кіравання, 3 грамадзяніна захоўвалі і выкарыстання афарбаванае дызельнае паліва, 2 здзейснілі крадзеж сельскагаспадарчых культур .
Добрая прафілактыка крадзяжу - гэта стварэнне ў кампаніі такой мадэлі паводзін супрацоўнікаў, якая накіравана на папярэджанне супрацьпраўных дзеянняў уласнымі сіламі работнікаў.
Рэкамендацыі па скарачэнні фактаў крадзяжоў работнікамі:
- Папярэдні кадравы адсеў асоб, абвінавачаных у крадзяжах на мінулых месцах працы.
- Работа з калектывам - прапаганда, заахвочванне сумленнай працы, стварэнне ў калектыве атмасферы сумленнасці і непрымання крадзяжоў.
- Сістэматычныя праверкі захаванасці ТМК і грашовых сродкаў. Стварэнне ўмоў аператыўнага выяўлення крадзяжу - улік, інвентарызацыя.
- Персанальная адказнасць работнікаў за даручаную маёмасць, ТМК.
- Прынцып галоснасці выяўленых фактаў крадзяжу. Асуджэнне калектывам. Дошка ганьбы.
- Асаблівы кантроль за групай рызыкі калектыву, новымі супрацоўнікамі.
- Ужыванне строгага пакарання за крадзяжы: звальненне па артыкуле, перадача матэрыялу ў міліцыю.
- Укараненне розных відаў спецыяльнага кантролю, накіраваных на зніжэнне рызык крадзяжоў.
- Аснашчэнне аб'ектаў інжынерна-тэхнічнымі сродкамі аховы і сродкамі спецыяльнага інструментальнага кантролю.
Уборачная кампанія будзе знаходзіцца на пастаянным кантролі з боку міліцыі. За дапушчаныя парушэнні вінаватыя будуць прыцягнутыя да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці.
Начальнік Полацкага РАУС
палкоўнік міліцыі В. А. Петкун