З 28 ліпеня па 3 жніўня ў Полацкім рэгіёне праходзіць абласная прафілактычная акцыя "Тыдзень кібербяспекі"

28.07.2025

Комплекс мерапрыемстваў накіраваны на давядзенне да грамадзян, асабліва пажылых, састарэлых і адзінока пражываючых, актуальнай інфармацыі аб найбольш распаўсюджаных спосабах здзяйснення кіберзлачынстваў.

У мэтах павышэння ўзроўню лічбавай пісьменнасці насельніцтва супрацоўнікі міліцыі правядуць выступленні ў працоўных калектывах, установах адукацыі, а таксама давядуць інфармацыю аб мерах па абароне ад кіберзлачынстваў у ходзе індывідуальных гутарак з грамадзянамі, з асобамі пажылога ўзросту.

Пры зніжэнні агульнага ўзроўню кіберзлачыннасці праблема застаецца актуальнай і патрабуючай пастаяннай увагі. Па-ранейшаму даверлівасць нашых грамадзян з'яўляецца адной з асноўных прычын, па якой ашуканцы працягваюць падманваць.

Начальнік АПК Полацкага РАУС Падцяроб Д.С.