Да ведама пасажыраў!

25.07.2025

З 26.07.2025 на перыяд рамонтных работ на а/д Н-17297 пад'езд да г. Наваполацка №1 праз д. Экімань (паблізу бальніцы "Ксты") і спыненнем транспартных зносін, аб'езд па маршрутах №5, 5Тк, 15, 30Э, а таксама прыгарадных і міжгародніх маршрутах, будзе ажыццяўляцца:

- у напрамку г. Наваполацка: з кальцавой развязкі па а/д Р-45 (Віленская шаша) на а/д Н-16303 ("Хлебазавадская") праз вул. Школьная ў в. Экімань на вул. Цэнтральная і далей па маршрутах;

- у напрамку г. Полацка: да в. Экімань, паварот направа праз вул. Цэнтральная (насупраць ДТСААФ) на а/д Н-16303 ("Хлебазавадская"), на а/д Р-45 і далей па маршрутах. Дадатковыя прыпыначныя пункты на маршрутах: "ДТСААФ", "Школьная", "Віленская шаша".

Схема аб'езду маршрутаў руху грамадскага пасажырскага транспарту на перыяд рамонтных работ на а/д Н-17297 пад'езд да г. Наваполацка №1 праз в. Экімань

25 07 25 21