МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ АРХІТЭКТУРЫ САФІЙСКАГА САБОРА:
Выстава "Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Ніжняга замка". На выставе прадстаўлены шэраг прадметаў XI-XVIII стст., выяўленых падчас раскопак 2023 года на тэрыторыі Ніжняга замка (стадыён "Спартак"). Навукоўцы выявілі мноства матэрыялаў, якія сведчаць аб тым, што на дадзенай тэрыторыі ў канцы X-XI стст. размяшчаўся і актыўна функцыянаваў буйны, найстаражытны на тэрыторыі Полацкага княства ювелірны квартал. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены артэфакты Х-пачатку ХХ стст., у ліку якіх шмат прадметаў, звязаных з апрацоўкай каляровых металаў у X-XI стст.
Тэл.: +375 214 46-53-40
КАНЦЭРТНАЯ ЗАЛА САФІЙСКАГА САБОРА:
20 ліпеня 2025 (нядзеля) 15.00 канцэрт арганнай музыкі. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ксенія Пагарэлая. Кошт квітка: 15 руб.
Тэл.: +375 (214) 46-53-34, 46-17-51 ( каса)
СТАЦЫЯНАРНАЯ ВЫСТАВА "ПРАГУЛКА ПА НІЖНЕ-ПАКРОЎСКАЙ":
(Домік Пятра I)
Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй вуліцы Ніжне-Пакроўскай, распавядае пра людзей, якія жылі на гэтай вуліцы, аб пабудовах і ўстановах, якія знаходзіліся там у той час. Музей размяшчаецца ў помніку архітэктуры XVII ст. - доміку Пятра I, гэта самы стары грамадзянскі будынак горада Полацка.
Тэл.: +375 (214) 43-81-16.
КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ:
МУЗЕЙ ЗАЧЫНЕНЫ НА КАПІТАЛЬНЫ РАМОНТ! ПРАЦУЮЦЬ ТОЛЬКІ ВЫСТАВЫ!
Стацыянарная выстава "Ганаровыя грамадзяне горада Полацка".
У 1967 годзе, калі па ўсёй краіне святкавалася 50-годдзе Савецкай улады, у Полацку было зацверджана Палажэнне аб прысваенні звання "Ганаровы грамадзянін горада Полацка". На сённяшні дзень гэта званне прысвоена 43 людзям розных сфер дзейнасці, сярод якіх кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, рабочыя, вайскоўцы, настаўнікі, пісьменнікі, музыканты, святары і інш.
Выстава "Беларусь XXI стагоддзя. Наш гістарычны выбар" прысвечана Полаччыне і палачанам, паказаны дасягненні Полацкага раёна ў эканоміцы, культуры, адукацыі і іншых сферах жыцця за апошнія 30 гадоў.
Матэрыялы новай часовай экспазіцыі дапамогуць глыбей пазнаёміцца з найноўшай гісторыяй суверэннай Беларусі і паслужаць прыкладам для падрастаючага пакалення.
Тэл.: +375 (214) 46-27-15.
МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ:
Стацыянарная выстава "Сценапіс XII-XIX стст. Спаса-Праабражэнскага храма".
Выстава "Паплаўскія: Георгій, Наталля, Кацярына. Графіка. З цыклу "Знаёмства з калекцыямі".
Георгій Паплаўскі з'яўляецца адным з самых вядомых і заслужаных беларускіх графікаў і жывапісцаў.
Наталля Паплаўская плённа працавала ў галіне станковай і кніжнай графікі. Мастачка праілюстравала цэлы шэраг беларускіх кніг для дзяцей, у тым ліку беларускія народныя казкі, казкі Шарля Перо, Вільгельма Гаўфа, Рэдзьярда Кіплінга, Астрыд Ліндгрэн.
Кацярына Паплаўская - мастак-кераміст, мастак і графік, у кожнай рабоце выкарыстоўвае свае накіды і эскізы. Усё гэта дазваляе ёй ствараць запамінальныя сучасныя вобразы, напоўненыя высокім эмацыйным зместам.
Выстава Гісторыя старажытных праваслаўных храмаў Полацка (па матэрыялах археалагічных даследаванняў)". У экспазіцыі прадстаўлены найбольш каштоўныя прадметы з калекцыі археалогіі музея-запаведніка, звязаныя з гісторыяй і архітэктурай старажытных полацкіх храмаў. Шматлікія артэфакты, выяўленыя падчас археалагічных даследаванняў розных гадоў, сведчаць аб майстэрстве полацкіх дойлідаў, дэманструюць адметныя рысы арыгінальнай мясцовай архітэктурна-мастацкай традыцыі храмавага будаўніцтва.
Выстава прысвечана 900-годдзю Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
Выстава жывапісу "Дынастыя". Аўтары выставы - сям'я мастакоў Шыбнёвых. Родапачынальнікам дынастыі з'яўляецца Даміян Васільевіч Шыбнёў (1881-1930). Ён у 1910 г. скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу, быў вучнем вядомага прафесара Паўла Пятровіча Чысцякова і знакамітага рускага мастака Іллі Яфімавіча Рэпіна.
У экспазіцыю ўвайшлі творы Даміяна, Анатоля, Яўгена і Аляксандра Шыбнёвых, а таксама Ніны Галышавай і Таццяны Разінай.
Паэтызацыя простых рэчаў, звычайных бытавых сюжэтаў і складаная пабудова маляўнічай прасторы палатна на працягу ўсяго шматгадовага служэння мастацтву з'яўляецца творчым крэда чатырох пакаленняў сям'і мастакоў.
Тэл.: +375 (214) 43-66-32.
МУЗЕЙ БЕЛАРУСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ
Выстава "Дарог у свеце многа, а ты між іх сваю знайдзі" (да 120-годдзя з дня нараджэння Петруся Броўкі).
Сёлета адзначаецца юбілей народнага паэта, пісьменніка, драматурга і публіцыста Петруся Усцінавіча Броўкі. Экспазіцыю выставы складаюць прадметы з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка: творы і кнігі П. Броўкі, выданні, якія выйшлі пад яго рэдакцыяй, фатаграфіі, якія дапоўнены прадметамі часоў Вялікай Айчыннай вайны, бытавымі рэчамі савецкага часу.
Тэл.: +375 (214) 46-57-25
ДЗІЦЯЧЫ МУЗЕЙ:
Выстава "Гаворыць і слухае краіна" (калекцыя радыёапаратуры другой паловы ХХ ст. з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)
Выстава стала сувязным звяном паміж расповедам пра гісторыю развіцця радыё і гісторыяй працэсу радыёфікацыі горада Полацка, а таксама іншых гарадоў нашай краіны.
Частка матэрыялаў выставы (фатаграфіі, дакументы) будуць прысвечаны асобе Мікалая Аляксандравіча Панова, які з 1944 па 1954 гг. быў начальнікам дырэкцыі радыётрансляцыйнай сеткі Полацкага абласнога ўпраўлення сувязі і прымаў непасрэдны ўдзел у працэсе пасляваеннага аднаўлення радыёсувязі на Полаччыне.
Тэл.: +375 (214) 46-45-58.
ПРЫРОДНА-ЭКАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ:
Фотавыстава "Яркія фарбы Мексікі"
Лета - час падарожжаў! Але не ва ўсіх, на жаль, ёсць магчымасць перасекчы акіян. Унікальныя фатаграфіі вядомага мексіканскага фатографа Мануэля Цэрантэ імгненна перанясуць вас на іншы кантынент, на радзіму чарэрыі.
Прадстаўленыя на выставе работы дэманструюць не толькі ўнікальныя мексіканскія пейзажы, але і прыадчыняюць дзверы ў глыбінку, якая знаходзіцца за межамі турыстычных маршрутаў, дазваляюць убачыць прыгажосць, якая хаваецца ў простых рэчах.
Тэл.: +375 214 46-42-12.
МУЗЕЙ ТРАДЫЦЫЙНАГА РУЧНОГА ТКАЦТВА ПААЗЕР'Я:
Выстава "Раслінны матыў у традыцыі беларусаў: тэкстыль, побыт, фальклор". Культ раслін вядомы ў многіх народаў свету, у тым ліку з самых старажытных часоў у беларусаў. Яго адгалоскі захаваліся да нашых дзён у фальклорных паданнях, казках, песнях, а таксама ў прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Тэл.: +375 214 46-30-41
МУЗЕЙ БАЯВОЙ СЛАВЫ:
Часовая экспазіцыя "Вялікай Перамозе 80! Памяць скрозь дзесяцігоддзі". Ужо больш за 80 гадоў мы жывем мірна. Але пра вайну немагчыма забыць. Мы памятаем пра мужнасць і гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, шануем подзвіг пакалення пераможцаў і не маем права забываць пра тых, хто стаў ахвярай вайны.
Гэтыя памятныя старонкі знайшлі адлюстраванне ў матэрыялах выставы "Вялікай Перамозе 80! Памяць скрозь дзесяцігоддзі". Сярод музейных прадметаў - фатаграфіі, якія захавалі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Полацкай зямлі, асабістыя рэчы, дакументы і ўзнагароды палачан — удзельнікаў вайны і воінаў-вызваліцеляў Полацка, друкаваныя выданні, памятная і сувенірная прадукцыя.
Тэл.: +375 (214) 49-93-11, +375 (214) 49-93-10.
МУЗЕЙ-КВАТЭРА ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА З.М. ТУСНАЛОБАВАЙ-МАРЧАНКА:
Экспазіцыя расказвае пра жыццёвы шлях Героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна горада Полацка З.М. Тусналобавай-Марчанкі, санінструктара стралковай роты, якая выратавала жыцці дзясяткам байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспанаты музея ўключаюць дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы і ўзнагароды, якія даюць уяўленне аб сямейным жыцці і грамадскай працы гераіні.
Тэл.: +375(29)1861825, +375(29)1861830
Наведай музей па-новаму! Віртуальныя прагулкі па музеях Полацка. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік падрыхтаваў падборку матэрыялаў, якія дазволяць вам наведаць музеі, не выходзячы з дому. http://polotsk.museum.by/node/49568