Увазе плацельшчыкаў маёмасных плацяжоў!

14.07.2025

Паведамленне на выплату маёмасных плацяжоў за 2024 год будзе ўручацца плацельшчыкам шляхам накіравання яго з дапамогай паштовай сувязі, за выключэннем тых фізічных асоб, хто даў сваю згоду на атрыманне паведамлення праз асабісты кабінет плацельшчыка.

Такая згода можа быць выказана фізічнай асобай або яго прадстаўніком пры атрыманні ўліковага запісу і пароля, а таксама шляхам прастаўлення адзнак у асабістым кабінеце плацельшчыка.

У выпадку, калі фізічныя асобы не зарэгістраваны ў якасці карыстальнікаў сэрвісу "Асабісты кабінет плацельшчыка" яны могуць атрымаць доступ да яго ў выглядзе лагіна і пароля трыма спосабамі:

  • у любым падатковым органе асабіста (пры сабе неабходна мець пашпарт або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
  • праз партал Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (www.nalog.gov.by) пасродкам ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ);
  • праз партал Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (www.nalog.gov.by) з дапамогай ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем нумароў мабільных аператараў.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне