Аб сістэме абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі

09.07.2025

Камунальныя адходы - адходы спажывання, а таксама адходы вытворчасці, уключаныя ў зацвярджаемы Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі пералік адходаў, якія адносяцца да камунальных адходаў.

Пералік адходаў зацверджаны пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 26.12.2019 № 31 «"Аб устанаўленні пераліку адходаў, якія адносяцца да камунальных адходаў".

У цяперашні час абыходжанне з камунальнымі адходамі рэгулюецца ТКП 17.11-08-2020 (33040/33140) "Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Адходы. Правілы абыходжання з камунальнымі адходамі" (далей – ТКП), зацверджаным і ўведзеным у дзеянне пастановай Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 30.07.2020 № 13/4 Т.

Дадзены ТКП усталёўвае правілы абыходжання з камунальнымі адходамі, у тым ліку збор, падзел па відах, падрыхтоўку, сартаванне, выдаленне, улік, нармаванне, вызначэнне марфалагічнага складу камунальных адходаў, патрабаванні да абсталявання для збору, захоўвання і сартавання камунальных адходаў.

Арганізацыя збору камунальных адходаў ажыццяўляецца наступнымі спосабамі:

  • устаноўкай кантэйнераў для збору камунальных адходаў, у месцах, указаных у схеме абыходжання з камунальнымі адходамі;
  • аб'ездам тэрыторыі індывідуальнай жылой забудовы, садовых таварыстваў, дачных кааператываў з размяшчэннем змешаных другасных матэрыяльных рэсурсаў (далей – ДМР), у транспартныя сродкі па графіку, паказаным у схеме абыходжання з камунальнымі адходамі;
  • стварэннем пунктаў прыёму (нарыхтоўкі) і цэнтраў для паасобнага збору камунальных адходаў спажывання.

Да ДМР адносяцца: адходы паперы і кардона; шкла; пластмас; металу; адпрацаваных алеяў; зношаных шын; пратэрмінаваных лекавых сродкаў; раслінныя і харчовыя адходы; буйнагабарытныя і будаўнічыя адходы; адходы электрычнага і электроннага абсталявання; ртуцьзмяшчаючыя адходы; адходы элементаў харчавання (батарэйкі).

Згодна з пунктам 12.8 ТКП буйнагабарытныя і будаўнічыя адходы падлягаюць збору:

  • у цэнтрах для паасобнага збору камунальных адходаў спажывання;
  • спецыяльнымі кантэйнерамі (бункерамі, кантэйнерамі пад мультыліфт) аб'ёмам 6 м3 і больш;
  • у спецыяльна адведзеных месцах на кантэйнерных пляцоўках;
  • па заяўках ад уласнікаў такіх адходаў або спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг.

Згодна з часткай першай пункта 12.9 ТКП, раслінныя і харчовыя адходы падлягаюць збору:

  • у цэнтрах для паасобнага збору камунальных адходаў спажывання;
  • спецыяльнымі кантэйнерамі, у выпадку, калі ў населеным месцы створаны ўмовах для іх збору, кампаставання ці іншага выкарыстання.

Раслінныя адходы, якія ўтвараюцца ў аднакватэрных і блакіраваных жылых дамах, падлягаюць кампаставанню, захоўванню і выкарыстанню ўласнікамі гэтых адходаў або паасобнаму збору з перадачай гэтых адходаў на кампаставанне і (або) выкарыстанне па заключаных дагаворах (пункт 12.10 ТКП).

Для выканання патрабаванняў Закона "Аб абыходжанні з адходамі" не дапускаецца:

  • размяшчэнне адходаў ДМР у кантэйнеры для змешаных камунальных адходаў;
  • змешванне відаў паасобна сабраных камунальных адходаў з мэтай іх перавозкі;
  • змешванне паасобна сабраных камунальных адходаў і змешаных камунальных адходаў у транспартным сродку;
  • спальванне камунальных адходаў насельніцтвам;
  • спальванне камунальных адходаў без выкарыстання спецыяльных прылад.

За парушэнне патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства ў галіне абыходжання з адходамі, па частцы 3 артыкула 16.44 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу да 1000 базавых велічынь.

Наваполацкая гарадская і раённая
інспекцыя прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя