Міліцыя папярэджвае пра адказнасць за незаконную рэалізацыю алкаголю

27.06.2025

Улічваючы актуальнасць праблемы п'янства і алкагалізму, органамі ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі рэалізуецца адпаведны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.

Так, у мэтах зніжэння колькасці злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап'янення, выяўляюцца месцы вытворчасці і незаконнай рэалізацыі самагону і фальсіфікаваных спіртных напояў.

За 5 месяцаў бягучага года з незаконнага абароту канфіскавана 133 літра самагону, самагоннай брагі, алкагольнай прадукцыі. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства прыцягнута 7 асоб, канфіскавана 6 самагонных апаратаў.

Даведачна: артыкулам 13.27 КоАП прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагонкі), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а таксама захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць не толькі таго, хто вырабляе самагон, але таго, хто купляе такую прадукцыю з рук.

Распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах забаронена і гэта дзеянне аднесена заканадаўцам да супрацьпраўных дзеянняў, якія пасягаюць на грамадскі парадак і грамадскую бяспеку. Распіццё алкаголю, піва, а таксама слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах, утворыць склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 19.3 КоАП. Грамадскімі месцамі, дзе ўжыванне алкаголю забаронена, з'яўляюцца вуліцы, двары, паркі, стадыёны, грамадскі транспарт і іншыя грамадскія месцы.

Па ўсіх выпадкам атрымання якой-небудзь значнай інфармацыі аб фактах рэалізацыі алкагольных напояў з рук, вырабу алкагольных прадуктаў хатняй выпрацоўкі просім паведамляць у бліжэйшы аддзяленне міліцыі альбо па тэлефонах Полацкага РАУС 462441, 80295970423 альбо 102.