Асноўнымі мэтамі комплексу з'яўляецца ўцягванне ў працоўную дзейнасць працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, правядзенне прафілактычнай работы накіраванай на рэсацыялізацыю асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, развіццё сістэмы матывацыі да працы асобных катэгорый грамадзян, якія страцілі сацыяльныя сувязі па прычыне працяглай ізаляцыі, забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання сістэмы прафілактыкі правапарушэнняў.
Пры цесным узаемадзеянні АУС, сельскіх і раённага выканаўчых камітэтаў, саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, пастаянна дзеючай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва, ажыццяўляецца ўцягванне ў працоўную занятасць непрацуючых грамадзян, прымяняюцца ў дачыненні да названых грамадзян меры індывідуальнай прафілактыкі, аказваецца папераджальны ўплыў у дачыненні да грамадзян, якія стаяць на розных уліках у АУС.
Паводзіны непрацуючых грамадзян разглядаюцца на пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, з названымі асобамі штомесяц праводзяцца групавыя прафілактычныя мерапрыемствы па садзейнічанні ў працаўладкаванні (прафесійным навучаннi) з удзелам прадстаўнікоў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадоцкага райвыканкама.
Варта адзначыць, што да асоб, якія на сістэматычнай аснове прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення, прымяняюцца меры па накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
Так, у бягучым годзе Полацкім РАУС у ЛПП ізалявана 60 грамадзян, пры гэтым асаблівая ўвага надаецца асобам, не занятым у эканоміцы (накіравана ў ЛПП 45).
Калі вы працаздольны, не працуючы грамадзянін па пытаннях працаўладкавання вы можаце звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага райвыканкама.