Пшанічнае поле, з прарослым на ім дзікарослым макам выявілі Полацкія праваахоўнікі

27.06.2025

У рамках правядзення спецыяльнай праграмы "Мак" 20 чэрвеня праваахоўнікамі на калгасным полі плошчай 2,3 гектар, які належыць аднаму з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Полацкага рэгіёну выяўлена вырастанне дзікарослага маку. У самыя кароткія тэрміны пасадкі забароненай расліны знішчаны.

У адпаведнасці з артыкулам 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйнай адказнасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за вырошчванне нарказмяшчаючых культур. Калі мак расце на вашым участку, знішчыце яго, інакш у дачыненні да вас будзе складзены адміністрацыйны пратакол і прыйдзецца заплаціць штраф у памеры да 20 базавых велічынь.. Пры гэтым не мае значэння, вы асабіста высадзілі нарказмяшчаючыя расліны маку ці ж яны самі разрасліся на ўчастку.

У выпадку выяўлення незаконных пасеваў маку і канопляў просім жыхароў Полацкага рэгіёну паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102.