Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе, што органамі ўнутраных спраў праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваны на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў у дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян.
Так, супрацоўнікі АУС штодня наведваюць самотна пражываючых і адзінокіх пажылых грамадзян па растлумачэнню спосабаў абароны ад ашуканскіх дзеянняў і захаванасці маёмасці:
Спосабы абароны ад званкоў махляроў:
- пры званках невядомых асоб, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, на мэсэнджары "Вайбер", "Ватсап" з абаненцкага нумара з лагатыпам банка, паведаміце, што вы ператэлефануеце, і набярыце адзін з кантактных нумароў тэлефона, указаных на абароце банкаўскай карты альбо на сайце банка, дзе можаце ў супрацоўніка банка ўдакладніць узнікшыя пытанні, у тым ліку ўдакладніць, ці рабiлі супрацоўнікі банка званок;
- не паведамляйце трэцім асобам поўныя рэквізіты вашай банкаўскай карты (асабліва CVV (CVC) - код на адваротным баку карты (3-х значны нумар);
- не пераходзьце па падазроных спасылках, не адкрывайце падазроныя сайты ў глабальнай сетцы Інтэрнэт; карыстайцеся праверанымі сайтамі;
- не размяшчайце ў глабальнай сетцы Інтэрнэт свае персанальныя дадзеныя, дадзеныя пашпарта або іншых дакументаў, рэквізіты банкаўскай плацежнай карты;
- пры правядзеннi якіх-небудзь плацяжоў у глабальнай сетцы Інтэрнэт, стварыце віртуальную аплатную карту, на якую па меры неабходнасці перавядзiце патрэбную суму грашовых сродкаў.
Памятаеце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовыя аказаць вам дапамогу і падтрымаць вас, тэлефануйце 102. Махлярства можна спыніць!
Першы намеснік
начальніка Полацкага РАУС -
начальнік МГБ А. В. Шатуха