Свята "Беразуха" пройдзе ў Полацкім раёне

17.06.2025

У суботу, 21 чэрвеня, весела пройдзе свята "Беразуха" ў аграгарадку Заазер'е Гомельскага сельсавета.

17 06 25 14

Заазер'е — сталіца найсмачнага бярозавага соку, эксклюзіўнай бярозавай кашы, выдатнай прыроды і гасцінных людзей!

Прыходзьце на свята. У вас ёсць выдатная магчымасць вярнуцца да вытокаў вясковых традыцый, успомніць свае карані, дакрануцца да разнастайнасці жанраў народнай творчасці, убачыць грані ўнікальнай, дзіўна багатай народнай культуры Полаччыны.

pvestnik.by