Там, дзе квітнее мак

06.06.2025

Праблема наркаманіі хвалюе кожнага і выклікае вялікую трывогу ў грамадстве.

У вобласці, на ўліках у органах аховы здароўя знаходзiцца больш за тысячу асоб, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы. Але, гэта толькі вярхушка айсберга, рэальная колькасць іх на парадак больш. Прычым значная частка, гэта асобы, сістэматычна ўжываючыя наркотыкі і маючыя ўстойлівыя фізічную і псіхічную залежнасць.

Вялікую занепакоенасць выклікае тая акалічнасць, што гэта, у асноўным, маладыя людзі. Наркаманы ўсё часцей "уцягваюць" у свае шэрагі моладзь. Далучэнне адбываецца ў месцах масавага адпачынку, у клубах, на дыскатэках. Дзеля чарговай дозы наркаман гатовы пасадзіць на іголку і свайго блізкага чалавека. Прычым, у першы раз дасць дозу бясплатна.

Хацелася б перасцерагчы жадаючых дзеля бяздзейнай цікаўнасці паспрабаваць наркатычныя рэчывы ад здзяйснення гэтай фатальнай памылкі ў жыцці. Што паспрабую адзін раз і ўсё, тут не праходзяць. У тым та і падступства наркотыку, што ён выклікае залежнасць і паспрабаваць захочацца яшчэ. І ўжо наркаманія ўцягнула ў свае сеткі чарговую ахвяру.

Прычым, ад такіх наркотыкаў як гераін, метадон, залежнасць можа наступіць ад аднаго прыёму. Не меншым злом з'яўляюцца і наркатычныя рэчывы расліннага паходжання як марыхуана або макавая саломка, якіх наркаманы лічаць "лёгкімі". Наіўнае зман.

У апошні час сярод моладзі набылі шырокае распаўсюджванне асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы "альфа-PVP", так званыя солі, і "мефедрон", гэтак жа выклікаюць моцную залежнасць.

Варта звярнуць увагу бацькоў на своечасовае выяўленне фактаў ужывання наркатычных рэчываў іх дзецьмі. Заўважылі, біце трывогу! Толькі неадкладнае прыняцце мер можа перасцерагчы ад згубнай звычкі. І зберажыце іх ад бяды.

На ўжыванне падлеткамі наркотыкаў паказвае шэраг паводніцкіх прыкмет. Вас павінна насцярожыць, калі падлетак стаў замкнёным, схаваным; за кароткі прамежак часу памяняў сяброў; часта хлусіць; нематывавана знікае з дому; перастае цікавіцца сямейнымі праблемамі, страціў ранейшыя інтарэсы; працягла спіць днём; па начах часта ходзіць па пакоі, спатыкаючыся аб прадметы; у доме сталі знікаць рэчы, грошы; вяртаецца дадому ў стане ап'янення, але пах алкаголю адсутнічае.

Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі ажыццяўляюць поўнамаштабныя аперацыі па спыненні распаўсюджвання наркотыкаў і ўстанаўленню фактаў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных рэчываў, прыцягненню да адказнасці вінаватых асоб.

Незаконным з'яўляецца пасеў або вырошчванне раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, у сувязі з чым на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд з 01 чэрвеня па 15 верасня 2025 года праводзіцца спецыяльная праграма "Мак".

Асноўнай мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца работа супрацоўнікаў праваахоўных органаў, накіраваная на выяўленне і знішчэнне дзікарослых і спецыяльна вырашчаных нарказмяшчаючых раслін, такіх як мак, каноплі і інш. Выяўленне і прыцягненне да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці асоб, якія займаюцца вырошчваннем названай расліннасці з мэтай наступнага вырабу наркатычных сродкаў.

Супрацоўнікамі РАУС будуць выяўляцца асобы, якія займаюцца немедыцынскім спажываннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

У выпадку, калі на прысядзібным участку расце мак або каноплі, грамадзяне могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. За гэтае правапарушэнне прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь.

Любая інфармацыя аб асобах, якія ўжываюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, альбо датычных да незаконнага абароту наркотыкаў, пра факты незаконнага продажу, захоўвання, перавозкі наркатычных сродкаў, альбо аб незаконных пасевах маку, канопляў можа быць паведамлена вамі па тэлефоне 46-32-02 альбо 102 кругласутачна, у тым ліку і ананімна.

 

Начальнік АНiПГЛ Полацкага РАУС I. С. Васільеў