Яго візіт прымеркаваны да святкавання 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў горадзе Полацку.
Плануецца, што патрыярх спачатку ўзначаліць службу ў Свята-Духаўскім кафедральным саборы ў Мінску. А 5 чэрвеня ён наведае Полацк, дзе ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры пройдуць урачыстасці, прымеркаваныя да 900-й гадавіны яго заснавання.
Візіт завершыцца 6 чэрвеня ў беларускай сталіцы "мерапрыемствамі на дзяржаўным узроўні".