Хобі павінна быць бяспечным!

22.05.2025

Рыбалка - любімы від адпачынку і захапленне многіх людзей, дорыць асалоду ад прыгажосцi прыроды, радасць зносін з сябрамі, задавальненне ад улову.

22 05 25 34 1

З надыходам рыбалоўнага сезона рыбакі, у тым ліку і самыя юныя, накіроўваюцца да вадаёмаў. Але не заўсёды рыбалка бывае ўдалай, асабліва калі побач праходзяць паветраныя лініі электраперадачы (далей – ЛЭП). У распараджэнні рыбакоў цяпер маюцца вудзільны даўжынёй ад 4 да 12 метраў, зробленыя з матэрыялаў, якія добра праводзяць электрычны ток. Калі такую вуду падняць уверх пад ЛЭП, то можна трапіць пад напружанне. Рызыка паразы электрычным токам узнікае не толькі пры дакрананні вудзільна да правадоў лініі электраперадачы, але і пры набліжэнні да іх на недапушчальную адлегласць.

22 05 25 34 2Супрацоўнікі Дзяржэнергагазнагляду штогод напярэдадні і падчас сезона актыўнай рыбнай лоўлі праводзяць прафілактычную работу сярод насельніцтва: ажыццяўляюць агляд пераходаў ЛЭП праз вадаёмы на наяўнасць плакатаў аб забароне рыбнай лоўлі, распаўсюджваюць памяткі па электрабяспецы сярод насельніцтва, накіроўваюць артыкулы ў перыядычныя выданні, распаўсюджваюць наглядную агітацыю ў месцах продажу рыбалоўных снасцей, размяшчаюць інфармацыю на інтэрнэт-рэсурсах. На жаль, нягледзячы на праводзімую работу, многія аматары рыбнай лоўлі праяўляюць бестурботнасць, якая прыводзіць да сумных наступстваў.

17 красавіка 2025 года побач з возерам Ставок паблізу н.п. Дрысвяты Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці пры перамяшчэнні з раскладзенай вугляпластыкавай вудай ад аднаго месца лоўлі да іншага мужчына наблізіўся вудзільнам на недапушчальную адлегласць да правадоў ЛЭП 110 000 Вольт і трапіў пад дзеянне электрычнага току. Пасля мужчына памёр ва ўстанове аховы здароўя.

22 05 25 34 224 жніўня 2024 года пад ЛЭП 110 000 Вольт, якая праходзіць над возерам Салдацкім Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці мужчына ажыццяўляў рыбную лоўлю сумесна з сынам 2015 года нараджэння. Мужчына пры закідзе вуды наблізіў яе на недапушчальную адлегласць да правадоў ЛЭП 110 000 Вольт і трапіў пад дзеянне электрычнага току. Мужчына з апёкамі рознай ступені цяжкасці быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

17 чэрвеня 2024 года ў в. Дунцы Любанскага раёна Мінскай вобласці пры руху да месца рыбнай лоўлі па пясчаным насыпе з паднятым уверх вудзільнам, праходзячы пад лініяй электраперадачы 10 000 Вольт, мужчына трапіў пад дзеянне электрычнага току і загінуў.

Дзяржэнергагазнагляд нагадвае!

Для прадухілення выпадкаў паразы электрычным токам пры рыбнай лоўлі досыць выконваць некалькі простых правілаў:

  • пры куплі вуды звярнiце ўвагу на надпісы і знакі на корпусе вудзільна, якія папярэджваюць аб небяспецы лоўлі рыбы пад лініямі электраперадачы і падчас навальніцы;
  • перад тым, як раскласці вуду ці іншыя снасці і вырабіць іх закід, пераканайцеся ў тым, што вы знаходзіцеся ў бяспечным месцы, па-за ахоўнай зонай электрычных сетак (не бліжэй 10 м ад паветраных ліній напругай 10000 вольт; 15м - 35000 вольт і 20 м – 110000 вольт)
  • пры перамяшчэннях неабходна папярэдне складаць вудзільна, каб пазбегнуць выпадковага дотыку да правадоў або набліжэння да іх на небяспечную адлегласць;
  • у месцах перасячэнняў і збліжэнняў ліній электраперадачы з вадаёмамі на бліжэйшых апорах устанаўліваюцца плакаты і знакі, якія папярэджваюць аб небяспецы паражэння электрычным токам, нельга ігнараваць іх патрабаванні;
  • калі вы падарылі вуду дзіцяці, абавязкова растлумачце яму правілы паводзін паблізу ліній электраперадачы.

Паважаныя грамадзяне!

Выконвайце, гэтыя элементарныя правілы і яны дапамогуць рыбалцы застацца займальным хобі, а не ператворыцца ў трагедыю!

Інспектар энергагазінспекцыі
электратэхнічнай групы
Полацкага міжраённага аддзялення
філіяла Дзяржэнергагазнагляду
па Віцебскай вобласці Коўзан А.У.