Кіберзлачынствы - спосабы падману і як не патрапіць "на кручок", разбіраемся

20.05.2025

За бягучы перыяд 2025 года Полацкім РАУС зарэгістравана 48 кіберзлачынстваў.

Па-ранейшаму асноўнымі спосабамі іх здзяйснення застаюцца званкі пад выглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў, прадстаўнікоў банкаўскіх устаноў, аператараў сотавай сувязі; махлярства з выкарыстаннем крам у сацыяльных сетках, прапановы аб заробку на крыптавалютных біржах, крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі (вiшынг і фішынг).

Вiшынг і фішынг - што гэта?

Вiшынг - гэта адзін з метадаў махлярства з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі, які заключаецца ў тым, што зламыснікі, выкарыстоўваючы тэлефонную сувязь і граючы пэўную ролю (супрацоўніка банка, пакупніка і г.д.), пад рознымі падставамі выманьваюць у трымальніка банкаўскай аплатнай карткі канфідэнцыйную інфармацыю або стымулююць да здзяйснення пэўных дзеянняў з картачным рахункам/аплатнай карткай з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў.

Фішынг - від інтэрнэт-махлярства, мэта якога - атрымаць ідэнтыфікацыйныя дадзеныя карыстальнікаў. Сюды адносяцца крадзяжы пароляў, нумароў крэдытных карт, банкаўскіх рахункаў і іншай канфідэнцыйнай інфармацыі.

Зламыснікі могуць стварыць падробку сайта, вельмі-вельмі падобную вонкава на афіцыйны сайт, а адрас будзе адрознівацца ўсяго на адну літару або лічбу. Ашуканцы спадзяюцца, што чалавек, нічога не падазраючы, увядзе свае дадзеныя на такім сайце, а яны атрымаюць іх. Так ашуканцы ловяць. Ведаючы, як вызначыць ашуканскі сайт, вы зможаце без боязі здзяйсняць грашовыя пераводы і плацяжы ў Інтэрнэце.

Заробак на крыптавалюце - як распазнаць махлярства?

Ашуканцы працягваюць вынаходзіць спосабы падману карыстальнікаў Інтэрнэту. У апошні час яны актыўна адточваюць сваё майстэрства і спрабуюць нажыцца на растучай папулярнасці крыптавалют. Каб не патрапіць на выкрут кібермахляроў, трэба быць напагатове.

Ашуканцы завабліваюць сваіх ахвяр абяцаннем хуткага і буйнога даходу без працавыдаткаў. Адзін нюанс: перш чым вывесці казачныя сумы заробку з электроннага кашалька, неабходна ўнесці на яго грошы.

Будзьце ўважлівыя і не верце сумніўным аб'явах у мэсэнджарах, дзе прапануюць зарабіць шмат і хутка. Вядзіце перапіску і рабіце здзелкі толькі на афіцыйных біржах.

Якая адказнасць пагражае за махлярства ў сетцы Інтэрнэт?

Злачынцы актыўна выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі для здзяйснення злачынстваў. Самым папулярным злачынствам у сетцы Інтэрнэт з'яўляецца махлярства.

У залежнасці ад абставін здзяйснення падманных дзеянняў і памеру выкрадзенага, адказнасць за махлярства ў Інтэрнэце прадугледжваецца:

арт. 11.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробны крадзеж) – калі памер выкрадзенай маёмасці фізічнай асобы не перавышае 2 базавых велічынь. Цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт;

Пры памеры ўрону, які перавышае гранічныя значэнні, устаноўленыя Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, надыходзіць крымінальная адказнасць.

арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства) – завалоданне маёмасцю шляхам падману або злоўжывання даверам цягне крымінальную адказнасць ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі да 3 гадоў;

Пасля ўстанаўлення зламыснікаў і ў ходзе разгляду справы ў судзе пацярпелы можа заявіць патрабаванні аб кампенсацыі маёмаснай і маральнай шкоды, нанесенай у выніку ашуканскіх дзеянняў асобы.

 

Начальнік АПК
Полацкага РАУС Д.С. Падцяроб