Існуе некалькі варыянтаў выкарыстання скрадзеных тэлеграм-акаўнтаў:
У першую чаргу, зламыснікі могуць распаўсюджваць фішынгавыя паведамленні, выкарыстоўваючы спіс кантактаў скрадзенага акаўнта. Такім чынам павялічваючы свае шанцы, што ахвяра адкрые паведамленне, перадасць дадзеныя або пяройдзе па спасылцы. А таксама з дапамогай вашага акаўнта зламыснік можа папрасіць грошай у доўг у вашых кантактаў
Другі варыянт зводзіцца да атрымання доступу да персанальных і ўліковых дадзеных. Многія часцяком адпраўляюць самі сабе або захоўваюць у чарнавіках уліковыя дадзеныя для доступу да сэрвісаў.
Схем крадзяжу акаўнтаў вельмі шмат і яны пастаянна ўдасканальваюцца, але асноўныя застаюцца нязменныя:
"Падарунак - падпіска Premium"
1.Карыстачу паступае паведамленне ад каго-небудзь са спісу кантактаў, што ён адправіў карыстачу падарунак — падпіску на Telegram Premium.
2.Карыстальнік націскае на кнопку, і ў гэты момант яму прыходзіць код аўтарызацыі. На экране з падарункам напісана, што гэты код трэба ўвесці, каб нібыта актываваць прэміум-падпіску.
3.Карыстач уводзіць гэты код, і яго рахунак тут жа адкрываецца ў зламысніка.
4.Новы рахунак тут жа рассылае падобныя паведамленні па ўсім спісе кантактаў і выдаляе іх з спісу адпраўленых. Пры гэтым у атрымальнікаў паведамленне застаецца.
"Прагаласуй у конкурсе"
З'явілася і новая схема крадзяжу акаўнтаў, з якой сталі сутыкацца ў Telegram.
1.Карыстачу прыходзіць паведамленне з просьбай прагаласаваць у конкурсе, напрыклад, за дзіця знаёмага. Хітрыкі выкарыстоўваюцца розныя: часам ашуканцы пішуць проста: "Прагаласуй за мяне", не ўдаючыся ў падрабязнасці. Падобнае паведамленне можа прыйсці нават ад чалавека, з якім вы сапраўды знаёмыя і маеце зносіны ў сетцы, толькі вось піша з яго старонкі вам махляр.
2.Аддаць свой голас прапануецца ў анлайн-галасаванні, для ўдзелу ў якім трэба перайсці па спасылцы.
3.Пры пераходзе адкрываецца старонка з фэйкавым конкурсам, а для ўліку голасу, у якім патрабуецца прайсці верыфікацыю, просяць пазначыць свой нумар і ўвесці код аўтарызацыі ад Telegram.
4.Даведаўшыся ваш нумар тэлефона, зламыснік спрабуе ўвайсці ў ваш уліковы запіс Telegram з новай прылады. Ахоўны механізм мэсэнджара патрабуе пацверджання ад уладальніка, і для гэтага ён высылае код пацверджання на прылады, дзе вы ўжо аўтарызаваныя ў Telegram. Як толькі вы ўведзяце гэты код на сайце махляроў, то ўпусціце зламыснікаў у свой уліковы запіс. Яны змогуць распараджацца вашым акаўнтам і нават змяніць прывязаны да яго нумар.
5.Затым зламыснікі рассылаюць падобнае паведамленне аб галасаванні па кантактах і супольнасцям карыстальніка.
Як не стаць ахвярай махлярства ў Тэлеграм
1.Уключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю. У раздзеле "Налады" → "Канфідэнцыяльнасць", выберыце опцыю "Двухэтапная аўтэнтыфікацыя" і ўключыце яе.
2. Варта быць уважлівымі і не пераходзіць па падазроных спасылках. Не ўводзіце свае асабістыя дадзеныя (нумар тэлефона, код пацверджання, пароль) на старонках, якія не з'яўляюцца афіцыйнымі рэсурсамі Telegram.
У сітуацыі, калі вы ўжо трапіліся на выкрут зламыснікаў і ўсё ж такі ўвялі код пацверджання на сайце махляроў, то, магчыма, яшчэ не ўсё страчана. Калі дзейнічаць хутка, можна вярнуць кантроль над уліковым запісам. Для гэтага зайдзіце ў меню "Настройкі" → "Актыўныя сесіі" і націсніце на кнопку "Завяршыць усе іншыя сеансы".
Начальнік АПК
Полацкага РАУС Д.С. Падцяроб