Нагадваем, што купацца варта толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах і не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама дарослым неабходна сачыць за дзецьмі і не дапускаць іх гульняў у вадзе без нагляду старэйшых. Распіццё слабаалкагольных напояў і піва на пляжах забаронена!
Зараз, калі надыходзіць пара канікул, адпачынкаў, неабходна памятаць самім і строга папярэдзіць дзяцей, што вада, можа прынесці бяду калі да яе ставіцца з бестурботнасцю.
Каб час адпачынку не абярнулася трагедыяй усім без выключэння варта выконваць наступныя простыя правілы паводзін на вадзе і меры бяспекі:
- купацца можна ў спецыяльна абсталяваных і адведзеных месцах, на добраўпарадкаваных пляжах, абсталяваных выратавальнымі пунктамі;
- не заплываць далёка ад берага альбо перасякаць агароджы ў месцах, прызначаных для купання;
- не купацца ў месцах, дзе абрывісты бераг, моцная плынь, забалочаная мясцовасць;
- не купацца падчас навальніцы альбо штармавога надвор'я;
- не ныраць у незнаёмых месцах, скакаць з мастоў, прыстаняў;
- не падплываць блізка да лодак, ветразнікаў і іншых плавальных сродкаў;
- катэгарычна забаронена купанне ў нецвярозым выглядзе;
- пры выкарыстанні маламерных водных судоў выкарыстоўваць выратавальныя камізэлькі, а таксама пераканацца, што яны знаходзяцца ў спраўным стане;
- забаронена купацца з хваробамі сэрца, а таксама людзям, схільным да непрытомнасці і прыпадку;
- катэгарычна забаронена пакідаць дзяцей без нагляду дарослых паблізу вадаёма і ў вадзе. Па магчымасці неабходна забяспечыць дзіця коламі, камізэлькамі альбо нарукаўнікамі, якія змогуць утрымаць яго на вадзе;
- не дазваляйце дзецям гуляць у вадзе ў гульні, спалучаныя з ныраннем, хапаннем за ногі і рукі, зацягваннем пад ваду;
- таксама дзецям, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, не рэкамендуецца катацца на лодках без суправаджэння дарослых;
- пры купанні варта памятаць, што тэмпература вады павінна быць не ніжэй 17 градусаў. Знаходжанне ў халоднай вадзе больш за 20 хвілін можа выклікаць пераахаладжэнне альбо курчы.
На жаль, не ўсе выконваюць меры бяспекі і ўстаноўленыя правілы паводзін у грамадскіх месцах, што часам прыводзіць да здарэнняў і трагедый.
Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам папярэдзіць бяду!
Беражыце сябе і дзяцей!
Начальнік ААПП
Полацкага РАУС Д.Г. Падаляк