Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе, што органамі ўнутраных спраў праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваны на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў у дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян.
Так, супрацоўнікі АУС штодня наведваюць адзінокапражываючых, і адзінокіх пажылых грамадзян па растлумачэнні спосабаў абароны ад ашуканскіх дзеянняў і захаванасці маёмасці:
Спосабы абароны ад званкоў ашуканцаў:
- пры званках невядомых асоб, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, на месэнджары "Вайбер", "Ватсап" з абаненцкага нумара з лагатыпам банка, паведаміце, што Вы ператэлефануеце, і набярыце адзін з кантактных нумароў тэлефона, указаных на абароце банкаўскай карты або на сайце банка, дзе можаце ў супрацоўніка банка ўдакладніць пытанні, якія ўзніклі, у тым ліку ўдакладніць, ці рабiлі супрацоўнікі банка званок;
- не паведамляйце трэцім асобам поўныя рэквізіты Вашай банкаўскай карты (асабліва CVV(CVC)-код на адваротным баку карты (3-хзначны нумар);
- не пераходзіце па падазроных спасылках, не адкрывайце падазроныя сайты ў глабальнай сетцы Інтэрнэт; карыстайцеся праверанымі сайтамі;
- не размяшчайце ў глабальнай сетцы Інтэрнэт свае персанальныя дадзеныя, дадзеныя пашпарту ці іншых дакументаў, рэквізіты банкаўскай плацежнай карты;
- пры правядзенні якіх-небудзь плацяжоў у глабальнай сетцы Інтэрнэт, стварыце віртуальную плацежную карту, на якую па меры неабходнасці пераводзіце патрэбную суму грашовых сродкаў.
Памятайце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовы аказаць Вам дапамогу і падтрымаць Вас, тэлефануйце 102. Махлярства можна спыніць!
Часова выконваючы абавязкі начальніка МГБ Полацкага РАУС А.Р. Аніськовіч