Мэтай мерапрыемства з'яўляецца скарачэнне незаконнага абароту наркотыкаў, у тым ліку ў маладзёжным асяроддзі.
Асаблівая ўвага ў гэты перыяд надаецца забеспячэнню кантролю за асобамі, у тым ліку непаўналетнімі, якія дапускаюць спажыванне наркотыкаў без прызначэння ўрача-спецыяліста, раней судзімымі за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, зніжэнне попыту і прапаноў наркотыкаў на тэрыторыі рэгіёну, недапушчэнню збыту наркотыкаў, у тым ліку ў месцах масавага адпачынку грамадзян.
Пад пільны кантроль супрацоўнікаў у гэтыя дні трапяць забаўляльныя ўстановы, месцы збору моладзі, у тым ліку кватэры, катэджы, інтэрнаты ўстаноў адукацыі, а таксама сем'і, у якіх пражываюць нарказалежныя асобы сумесна з непаўналетнімі дзецьмі.
Даведачна: за 4 месяцы бягучага года на тэрыторыі Полацкага рэгіёна выяўлена 9 злачынстваў па лініі наркакантролю, з якіх 4 за незаконныя без мэты збыту набыццё, захоўванне наркатычных сродкаў і 5 за незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў.
Начальнік АНiСГЛ
Полацкага РАУС I. С. Васільеў