Даведачна: баршчэўнік Сасноўскага з'яўляецца адным з сямі відаў раслін, уключанымі ў пералік відаў раслін, распаўсюджванне і колькасць якіх падлягаюць рэгуляванню, усталяваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2016 г. № 1002.
Праблема баршчэўніка Сасноўскага - гэта вынік не ўцягнутых у гаспадарчы абарот і не апрацоўваемых зямель, на якіх расліна распаўсюджваецца з вялікай хуткасцю. Дзякуючы яго інвазіўнасці (здольнасць выцясняць іншыя расліны і пры адсутнасці апрацоўкі прырастаць кожны год на 15%), няўменню прыродакарыстальнікаў правільна і своечасова з ім змагацца, людзі часта атрымліваюць сур'ёзныя траўмы і апёкі, а баршчэўнік тым часам працягвае заваёўваць новыя тэрыторыі.
Найбольш эфектыўнымі метадамі барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага з'яўляюцца: хімічны з выкарыстаннем спецыяльных хімічных рэчываў - гербіцыдаў, якія выклікаюць гібель раслін; камбінаваны, заснаваны на выкарыстанні розных спосабаў.
Што нельга рабіць, знішчаючы месца вырастання баршчэўніка Сасноўскага?
1. Нельга пакідаць скошаныя расліны, кінутымі на месцы. Генератыўны парастак баршчэўніка мае ў сцябле вялікі запас пажыўных рэчываў - дастатковы, каб у галоўным парасоніку ўпаўшай расліны паспела завязацца насенне.
2. Нельга дапускаць скошванне баршчэўнікаў ў момант абсыпання насення з раслін. У адваротным выпадку гэта будзе прыводзіць да большага рассейвання баршчэўніка.
3. Нельга падчас работы з баршчэўнікамі быць распранутым або мець неабароненыя ўчасткі цела. Ня змыты з цела на працягу сутак сок баршчэўніка пры трапленні на гэтыя месцы сонечнага святла (ультрафіялету) будзе прыводзіць да ўтварэння дэрматытаў па тыпу апёкаў.
Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ў рэспубліцы ажыццяўляецца на падставе:
- рэспубліканскіх планаў мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, якія штогод зацвярджаюцца намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
- раённых планаў мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці інвазівных відаў раслін, якія зацвярджаюцца ў тэрмін да 1 красавіка мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды.
- На падставе зацверджаных раённых планаў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка Сасноўскага ўпаўнаважаныя службовыя асобы тэрытарыяльных органаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя да пачатку правядзення названых мерапрыемстваў накіроўваюць карыстальнікам зямельных участкаў пісьмовыя патрабаванні, якія змяшчаюць пералік месцаў і плошчы вырастання названай расліны, а таксама спосабы барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага, уключаючы тэхналогію і тэрміны іх правядзення.
У выпадку ўстанаўлення фактаў невыканання, неналежнага або несвоечасовага выканання пісьмовага патрабавання (прадпісання) карыстальнікі зямельных участкаў прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, з накладаннем штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.
Наваполацкая гарадская і раённая
інспекцыя прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя