Удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Аляксандру Філіпавічу Растапчыну ўручылі ганаровую ўзнагароду

05.05.2025

Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя ўшанаванню лаўрэатаў звання "Чалавек года Віцебшчыны", працягваюцца.

На жаль, па стане здароўя не змог прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі Аляксандр Філіпавіч Растапчын, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, які стаў адным з пераможцаў у намінацыі "Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый".

Сёння ганаровую ўзнагароду Аляксандру Філіпавічу дома ўручыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. Таксама далучыўся да віншаванняў, уручыўшы юбілейны медаль "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." з пажаданнямі моцнага здароўя, аптымізму, добрага настрою. Кожная сустрэча з А.Ф. Растапчыным – падстава для гонару, добрых слоў і шчырай падзякі за нашы мір, спакой і дабрабыт. Нізкі паклон…

pvestnik.by