У Полацку высадзілі сквер памяці

05.05.2025

Напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікую Айчынную вайну палачане высадзілі 80 дэкаратыўных клёнаў і ліп каля Кургана Бессмяротнасці.

Перад закладкай сквера прайшоў мітынг, на якім удзячныя палачане ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых герояў і ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

Удзел у акцыі прынялі Ігар Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных сіл, ветэраны, а таксама моладзь.

Кожным пасаджаным дрэвам актывісты злучылі пакаленнi вечна жывучай памяццю аб гераічных продках. Удзельнікі акцыі ўпэўненыя, што сквер стане сімвалам падзякі мірных пакаленняў.

pvestnik.by