Рэгуляванне распаўсюджвання і колькасці інвазіўных раслін (баршчэўнік Сасноўскага, сумнік канадскі і інш.)

22.04.2025

У мэтах захавання біялагічнай разнастайнасці Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае юрыдычным асобам і грамадзянам аб недапушчальнасці выкарыстання ў азеляненні паркаў, сквераў, палос адводу чыгунак і аўтамабільных дарог, прыдамавых тэрыторый раслін, забароненых да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі.

Пад забаронай знаходзяцца наступныя віды раслін: драўняныя (клён ясенелісты, робінія ілжэакацыя); травяністыя (баршчэўнік Сасноўскага, баршчэўнік Мантэгацы, сумнік канадскі, сумнік гіганцкі, каноплі пасяўная, мак снатворны, эхінацыстыс лопасцевы).

Пералік раслін, забароненых да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі, устаноўлены Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2008 №106 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання інтрадукцыі і (або) акліматызацыі раслін". Распаўсюджванне і колькасць дадзеных раслін падлягае рэгуляванню, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.12.2016 №1002 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання распаўсюджвання і колькасці відаў раслін".

У адпаведнасці з артыкулам 27 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб раслінным свеце" ад 14 чэрвеня 2003 г. №205-З карыстальнікі зямельных участкаў або водных аб'ектаў абавязаны не дапускаць правядзення інтрадукцыі і (або) акліматызацыі раслін з парушэннем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды ўзмоцняць кантроль за недапушчэннем вырошчвання юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі раслін, забароненых да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі.

У выпадку ўстанаўлення фактаў пасадкі і вырошчвання інвазівных відаў раслін дзяржаўнымі інспектарамі па ахове навакольнага асяроддзя будуць прыняты меры рэагавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.