Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца фізічныя асобы ў наступных катэгорыях: навучэнцы, аматары і прафесіяналы.
Конкурс праводзіцца ў намінацыі "Наш агульны дом", у якой прадстаўляюцца нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі, нататкі і каментарыі аб беражлівым стаўленні да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя, захаванні помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Конкурс праводзіцца ў два этапы:
- першы этап - вызначаюцца лепшыя работы на абласным узроўні з 15 мая па 15 ліпеня;
- другі этап - вызначаюцца лепшыя работы на рэспубліканскім узроўні з 16 ліпеня па 5 жніўня.
Да конкурсу дапускаюцца работы, апублікаваныя ў перыядычных друкаваных выданнях у перыяд з 15 мая 2024 года па 14 мая 2025 года.
Кожная работа павінна мець толькі аднаго аўтара, прадстаўленая ў выглядзе газетнай ці часопіснай выразкі альбо ў выглядзе рукапіснага ці друкаванага тэксту з абавязковым указаннем назвы перыядычнага друкаванага выдання, у якім гэтая работа была раней апублікаваная, нумары і даты выпуску.
Конкурсная работа суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку і ўзросту аўтара, паштовага адрасу і нумара тэлефона.
Пераможцы першага (абласнога) этапа ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі па кожнай катэгорыі:
- за першае месца - 6 базавых велічынь;
- за другое месца - 4 базавыя велічыні;
- за трэцяе месца - 3 базавыя велічыні.
Пераможцы другога (рэспубліканскага) этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі па кожнай катэгорыі.
Работы прадастаўляюцца на адрас Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: 210029, г. Віцебск, вул. Праўды, 26 А з паметкай "Конкурс на лепшую публікацыю" да 01.06.2025.