З 1 мая 2025 года стартуе штогадовы рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб'екта для рэкрэацыі, спорту і турызму.
Парадак арганізацыі і правядзення агляд-конкурсу вызначаны пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 47.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы па дзвюх намінацыях:
- "Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод дзяржаўных арганізацый";
- "Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод водакарыстальнікаў, якія аказваюць паслугі рэкрэацыі і турызму".
На першым этапе конкурсу (з 1 па 31 мая) праходзіць адбор удзельнікаў, правядзенне і падвядзенне вынікаў на раённым узроўні (праводзіцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў рамках прыёмкі гатоўнасці зон адпачынку на водных аб'ектах да вясенне-летняга сезона).
На другім этапе (з 1 па 15 чэрвеня) падводзяцца вынікі на абласным узроўні (праводзіцца абласнымі камітэтамі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).
Трэці этап (з 16 па 30 чэрвеня) завяршаецца вызначэннем пераможцаў конкурсу на рэспубліканскім узроўні.
Пры ацэньванні добраўпарадкавання зон адпачынку ацэньваецца захаванне натуральнай (прыроднай) прывабнасці ландшафтаў, работы па ўладкаванні непасрэдна паверхневага воднага аб'екта (яго берагавой зоны, стан пляжаў) і інш.
Пераможцы агляд-конкурсу ўзнагароджваюцца адпаведнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.