Аб'ява

07.04.2025

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці праводзіцца набор кандыдатаў на конкурснай аснове для пастаноўкі ў рэзерв кадраў на пасаду галоўнага бухгалтара.

Заработная плата ад 2000 рублёў. Для іншагародніх будзе разгледжана пытанне аб выдзяленні жылля. 

Патрабаванні і крытэры для кандыдатаў:

  1. Грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
  2. Наяўнасць вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці і практычны вопыт работы па пасадзе "бухгалтар" або "галоўны бухгалтар" не менш як 3 гады ў бюджэтных арганізацыях або дзяржаўных органах (дапускаецца наяўнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці пры стажы работы па пасадзе "галоўны бухгалтар" не менш як 3 га
  3. ды ў бюджэтных арганізацыях або дзяржаўных органах).
  4. Здольнасць працаваць самастойна, а таксама навыкі працы:

    па вядзенні бухгалтарскага ўліку ў праграме ІВЦ Мінфіна,

    з праграмным комплексам Кліент-ТК,

    у сістэме Кліент-Банк,

    налічэнне заработнай платы.

  5. Адданасць мэтам дзяржавы, асабістыя маральныя і дзелавыя якасці, актыўная жыццёвая пазіцыя.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць рэзюмэ, у якім пазначыць наступныя звесткі:

  • Прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння;
  • грамадзянства, сямейнае становішча, хатні адрас і кантактныя тэлефоны;
  • адукацыя і спецыяльнасць па адукацыі, калі і якую навучальную ўстанову скончылі, сярэдні бал дыплома;
  • выкананая праца з пачатку працоўнай дзейнасці (месца працы, перыяды працы і займаемыя пасады), прафесійныя патэнцыйныя магчымасці;
  • прыцягненне да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці;
  • дзелавыя і асобасныя якасці;
  • захапленні (спорт, самадзейнасць і інш.);
  • прычыны, па якіх кандыдат жадае ўдзельнічаць у конкурсным адборы.

Разам з рэзюмэ кандыдатам неабходна прадставіць згоду на апрацоўку персанальных дадзеных (форма згоды размешчана на галоўнай старонцы сайта Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у раздзеле Аб Камітэце - Вакансіі).

Для пастаноўкі ў рэзерв усе кандыдаты павінны будуць прайсці праверку службы бяспекі.

Дакументы высылаць на электронную пошту з паметкай "галоўны бухгалтар": Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тэлефон для даведак: 37-61-96 (кадры).

Па выніках вывучэння прадстаўленых звестак, кандыдаты, якія задавальняюць крытэрыям адбору, будуць запрошаныя на сумоўе.