Гэты дзень - сімвал непарушнай дружбы, духоўнага сваяцтва і шматвяковай агульнай гісторыі нашых брацкіх народаў.
Мы, жыхары Полаччыны - калыскі ўсходнеславянскай цывілізацыі, асабліва востра адчуваем сувязь часоў і пакаленняў, агульнасць культурнай спадчыны з расійскім народам.
На працягу стагоддзяў нашы продкі плячом да пляча адстойвалі незалежнасць роднай зямлі, разам будавалі будучыню, пераадольвалі цяжкасці і падзялялі радасці.
Сёння, калі свет сутыкаецца з новымі выклікамі, адзінства нашых народаў, узаемная падтрымка і супрацоўніцтва набываюць асаблівае значэнне. Мы бачым, як рэгіёны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі разам развіваюць эканоміку, актыўна ўмацоўваюць культурныя сувязі, забяспечваюць бяспеку нашых грамадзян.
Няхай жа гэты дзень стане яшчэ адным крокам на шляху да паглыблення нашага супрацоўніцтва, брацкіх сувязей паміж Беларуссю і Расіяй! Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых здзяйсненняў у імя працвітання нашых краін!
І. I. Марковіч, старшыня
Полацкага раённага выканаўчага камітэта.
І. Ф. Грыбовіч, старшыня
Полацкага раённага Савета дэпутатаў.
Гэтае свята сімвалізуе блізкасць нашых народаў, сяброўства і ўзаемную падтрымку.
Час даказаў трываласць і непарыўнасць беларуска-расійскага сяброўства. На працягу ўсёй гісторыі нашы народы і краіны былі не проста суседзямі. Нас аб'ядноўваюць эканамічныя, культурныя, палітычныя сувязі, повязі дружбы, добрасуседства, узаемапавагі, узаемадапамогі, імкненне да адзінства і супрацоўніцтва.
Сёння Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую палітыку, накіраваную на абарону агульных каштоўнасцяў і інтарэсаў, развіваюць узаемавыгадныя эканамічныя сувязі, абменьваюцца дасягненнямі ў адукацыі, культуры, мастацтве, цесна ўзаемадзейнічаюць у сферах аховы здароўя і спорту.
Шырокі ахоп сфер і глыбіня ўзаемадзеяння па праве дазваляюць называць Саюзную дзяржаву лакаматывам інтэграцыйных працэсаў. Няхай супрацоўніцтва і сяброўства дзвюх краін стануць яшчэ мацнейшымі.
Упэўнены, наперадзе ў нас шмат цікавых і важных праектаў. Жадаю міру, шчасця, дабрабыту, дабра і згоды!
І. В. Iкан, член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
2 красавіка ў Саюзнай дзяржаве адзначаецца адно з найважнейшых, па-сапраўднаму народных святаў. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — сімвал непарушнасці шматвяковага братэрства, напоўненага ўзаемнай падтрымкай і павагай, верай жыхароў нашых краін у беларуска-расійскі саюз.
З'яўляючыся суверэннымі дзяржавамі, развіваючыся як незалежныя нацыі, мы звязаны агульнай шматвяковай гісторыяй вялікіх перамог у імя Айчыны і гераічнай барацьбы за мірную будучыню, за права жыць і працаваць на сваёй зямлі. Гісторыя неаднаразова даказвала: Толькі разам Беларусь і Расія здольныя адказаць на выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
Свабодалюбства беларусаў і расiян, стойкасць і імкненне да стварэння робяць Саюзную дзяржаву прыкладам для іншых народаў.
Няхай і надалей стратэгічнае партнёрства нашых краін, назапашаны вопыт сумеснай работы будуць садзейнічаць умацаванню саюзных адносін Беларусі і Расіі ў імя працвітання двух брацкіх народаў, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме пануюць мір, спакой, дабрабыт і згода!
С.В. Адзінцова, А. М. Стома, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.