Паважаныя грамадзяне, якія карыстаюцца паслугамі чыгуначнага транспарту, выконвайце правілы бяспекі на чыгуначным транспарце.
Памятаеце, што пераходзіць і пераязджаць чыгуначныя шляхі трэба толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Не дапускаецца перасячэнне чыгуначнага пераезду пры забараняючым сігнале святлафора пераезнай сігналізацыі незалежна ад становішча і наяўнасці шлагбаўма.
За парушэнне правілаў перасячэння чыгуначных шляхоў заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Дарослыя, тлумачце дзецям правілы бяспекі на чыгунцы. Праслухоўванне музыкі ў навушнiках, размова па тэлефоне зніжае пільнасць.
Начальнік ААПП Полацкага РАУС Падаляк Д.Г.