Асноўнымі спосабамі здзяйснення злачынстваў застаюцца "вiшынг" і "фішынг".
Начальнік Полацкага РАУС Вячаслаў Петкун сумесна з начальнікам аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Полацкага РАУС Дзмітрыем Падцерабам выступілі перад працоўным калектывам ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна".
Вячаслаў Алегавіч распавёў прысутным, як не стаць ахвярай кібермахляроў: "Апошнім часам асноўныя супрацьпраўныя дзеянні ў сетцы ўяўляюць сабой так званы фішынг. Гэта розныя маніпуляцыі з мэтай займець персанальныя, ідэнтыфікацыйныя дадзеныя патэнцыйнай ахвяры - паролі, нумары банкаўскіх карт і рахункаў для далейшага незаконнага ўзбагачэння. Выкарыстоўваюцца пры гэтым розныя шляхі: вас просяць паўдзельнічаць у акцыі, перайсці па спасылцы альбо выводзяць на падробленыя сайты. Наступствы такiх "зносін" сумныя – здабычай злачынцаў становяцца персанальныя дадзеныя ахвяры і грошы на рахунку. Каб іх вярнуць і раскрыць злачынства, спатрэбіцца немалы час".
Дзмітрый Сяргеевіч параіў заводзіць дадатковыя аплатныя карты і не карыстацца для такіх мэт зарплатнымі. Насцярожанасць павінны выклікаць прапановы аплаціць паслугі - паход у тэатр, кіно і інш.У гэтай сітуацыі таксама можна па неасцярожнасці паведаміць ашуканцам канфідэнцыйныя дадзеныя і, перайшоўшы па спасылках, пазбавіцца грошай.
Цяпер вялікая ўвага надаецца пажылым грамадзянам, якія, нягледзячы на праводзімую прафілактычную работу, практычна штодня становяцца ахвярамі махляроў.
Начальнік АПК Полацкага РАУС Падцераб Д.С.