На Віцебшчыне стартавала акцыя па папярэджанні кіберзлачынстваў

28.02.2025

З 26 лютага па 7 сакавіка на тэрыторыі Віцебскай вобласці будзе праходзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне кіберзлачынстваў.

Недастатковы ўзровень лічбавай пісьменнасці, залішняя даверлівасць грамадзян прывялі да росту крадзяжоў маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі. Асноўнымі спосабамі здзяйснення злачынстваў застаюцца "фішынг" і "вiшынг", устаноўка праграмы аддаленага доступу.

Ужо з пачатку бягучага года прычыненая грамадзянам Віцебшчыны шкода склала больш за 1 млн беларускіх рублёў.

Падчас дэкады кібербяспекі супрацоўнікі органаў унутраных спраў правядуць выступленні ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў, у навучальных установах. Раскажуць, як не стаць ахвярай кібермахляроў. У рамках адпрацоўкі жылога сектара правядуць індывідуальныя гутаркі з грамадзянамі і найбольш уразлівай катэгорыяй — пажылымі людзьмі, якія самотна пражываюць.

postawy.by