У перыяд з 28.02.2025 па 07.03.2025 на тэрыторыі Полацкага раёна арганізавана прафілактычная акцыя

06.03.2025

У мэтах удасканалення мер па прафілактыцы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, у перыяд з 28.02.2025 па 07.03.2025 на тэрыторыі Полацкага раёна арганізавана прафілактычная акцыя.

Дадзенае мерапрыемства накіравана на выяўленне рэкламы інтэрнэт-рэсурсаў, якія ажыццяўляюць незаконную рэалізацыю наркатычных сродкаў і прапануюць працаўладкаванне ў названай сферы, размешчанай у грамадскіх месцах шляхам нанясення надпісаў, трафарэтаў, расклейвання ўлётак, налепак (пранаркатычная рэклама).

Наркамагазіны прапануюць не толькі з выгляду добра аплачваемую працу, якая не патрабуе вялікіх фізічных выдаткаў, але і звязаную з выкарыстаннем Інтэрнэту. Падлетку здаецца, што яго ніхто не бачыць і ўсё "таемна". На вуліцах можна нярэдка ўбачыць "рэкламу" наркашопаў і хуткага заробку.

Трафарэтчыкі - асобы, якія працуюць на інтэрнэт-краму па збыце псіхатропных рэчываў.

На надпісах паказваецца акаўнт Інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў альбо прапанова аб працы на наркамагазін (праца 1500$ у тыдзень). За такую працу "трафарэтчыкі" ад адміністратара Інтэрнэт-крамы атрымліваюць грашовую ўзнагароду.

Зразумела, што ніякіх 1500 няма і быць не можа. Ніхто з такіх работнікаў не дацягвае і 2 месяцаў і сыходзяць у турму.

У некаторых выпадках дзеянні трафарэтчыкаў кваліфікуюцца арт. 341 КК РБ, а ў некаторых ч.4 арт 328 КК РБ.

Паважаныя грамадзяне, у сувязі з правядзеннем прафілактычнай акцыі "Беларусь без трафарэтаў" просім Вас, пры выяўленні пранаркатычнай рэкламы неадкладна паведамляць у АУС Полацкага райвыканкама па нумары 102 або (МТС).