Адной з адмоўных з'яў на водных аб'ектах Беларусі, якія прыносяць вялікую шкоду, з'яўляюцца заморы - масавая гібель рыб у выніку змяншэння растворанага ў вадзе кіслароду.
У некаторых выпадках зімовы замор можа быць выкліканы наяўнасцю ў вадзе вялікай колькасці гумінавых рэчываў і закісу жалеза, акісленне якіх прыводзiць да зніжэння растворанага ў вадзе кіслароду.
Да ліку эфектыўных мер па папярэджанні зімовых замораў рыбы адносiцца выраб палонак на вадаёмах, схільных да заморных з'яў. Колькасць палонак залежыць ад плошчы вадаёма і ў сярэднім складае 3-5 шт./га. Палонкi варта размяшчаць у цэнтры вадаёма і па яго перыметры, дзе глыбіня непрамярзаючага пласта складае 50-60 см. Для прадухілення замярзання палонак неабходна ў іх усталяваць снапы, вырабленыя з чароту, мячэўніка і інш полых "дыхаючых" раслін або падвешваць мяшкі з соллю ў такіх палонках з разліку 5 кг/мяшок. У якасці солі можа быць рэкамендавана тэхнічная соль, якая выкарыстоўваецца для ачысткі катлоў у кацельнях.
У адпаведнасці з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2021 № 284 ажыццяўленне мерапрыемстваў па прадухіленні заморных з'яў і ліквідацыі іх наступстваў на арандаваных водных аб'ектах уваходзіць у абавязкі арандатараў рыбалоўных угоддзяў. Ахова рыбалоўных угоддзяў, якія складаюць фонд запасу рыбалоўных угоддзяў, ажыццяўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі або спецыяльна ўпаўнаважанымі імі юрыдычнымі асобамі.
У выпадку выяўлення масавай гібелі рыбы неабходна паведаміць пра гэта ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, тэрытарыяльныя органы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Наваполацкая гарадская і раённая
інспекцыя прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя