Каб паступіць у міліцэйскія ВНУ неабходна найперш звярнуцца ў групу кадраў Полацкага РАУС, дзе супрацоўнікі раскажуць якія дакументы неабходна прадаставіць, акажуць дапамогу ў іх афармленні і выдадуць накіраванне на праходжанне медкамісіі. Ад яе заключэння шмат у чым залежыць, ці зможа абітурыент стаць курсантам: здароўе міліцыянера павінна быць бездакорным, - тлумачыць намеснік начальніка Полацкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Гарноўскі А.А.
У Акадэміі МУС вы можаце выбраць адзін з двух факультэтаў: міліцыі грамадскай бяспекі і крымінальнай міліцыі.
У Магілёўскім інстытуце МУС на факультэце міліцыі навучанне вядзецца ў дзённай форме па спецыяльнасцях "прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі" і "прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці".
Тэрмін навучання - 4 гады.
Галоўнай задачай усяго калектыва Акадэміі МУС з'яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальнага, навуковага і творчага патэнцыялу кожнага, хто вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Айчыне.
Аддзелам унутраных спраў Полацкага райвыканкама ажыццяўляецца набор юнакоў для афармлення дакументаў і паступлення на дзённую форму навучання ва ўстанову адукацыі "Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь" і "Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь".
Прад'яўляемыя патрабаванні да кандыдатаў для паступлення:
- узрост 17-25 гадоў; высокія маральныя і дзелавыя якасці;
- сярэдняя або сярэдняя спецыяльная адукацыя;
- станоўчыя характарыстыкі па месцы вучобы, працы, жыхарства;
- добры стан здароўя.
Для паступлення неабходна:
- да 15 красавіка звярнуцца ў РАУС для падачы заявы;
- прайсці ваенна-урачэбную камісію;
- здаць два ЦЭ і адно ЦТ па прадметах: грамадазнаўства, замежную мову, рускую/беларускую мову.
Перавагі паступлення і навучання:
- бясплатнае забеспячэнне абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем на ўвесь перыяд навучання;
- высокае грашовае забеспячэнне (стыпендыя каля 600 рублёў);
- высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад;
- наяўнасць добрай навукова-практычнай і спартыўнай базы,
- шырокія магчымасці для самаадукацыі і самарэалізацыі;
- абавязковае працаўладкаванне пасля заканчэння ўстановы адукацыі.
Перавагі службы ў органах унутраных спраў:
- супрацоўнікі міліцыі забяспечваюцца грашовым забеспячэннем, форменным абмундзіраваннем, дадатковым водпускам за выслугу гадоў;
- высокая заработная плата, якая вылічаецца ад выслугі гадоў і месца службы;
- маецца вялікая магчымасць кар'ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства;
- па дасягненні ўзросту 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы (у гэты тэрмін уваходзіць і вучоба ва УА маецца права на пенсійнае забеспячэнне;
- атрыманне арэнднага жылля і льготнага крэдытавання на будаўніцтва жылля.
Перакананы, што час навучання ў Акадэміі МУС стане для Вас запамінальным і шчаслівым, а атрыманая адукацыя - надзейным падмуркам для вашага прафесійнага і асобаснага росту.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў групу кадраў Полацкі РАУС па адрасе: г. Полацк, вул. Кастрычніцкая, 60, кабінет № 25, кантактныя тэлефоны - 46-30-05, (33) 305-43-59,(29) 712-50-57, (33) 646 85 73 ( МТС).
Намеснік начальніка
Полацкага РАУС па ІР і КА А.А. Гарноўскі