У кінатэатрах хутка адбудзецца прэм'ерны паказ фільма пра Еўфрасінню Полацкую

18.02.2025

З 20 лютага ў кінатэатрах краіны стартуе паказ дакументальнага фільма "Обитель святой Евфросинии".

Фільм, прысвечаны 900-годдзю Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра, быў створаны "Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм". У фільме апавядаецца пра Еўфрасінню Полацкую на фоне сённяшніх падзей у манастыры. Галоўным апавядальнікам у карціне выступае ігумення старажытнага ў Беларусі жаночага манастыра Еўдакія.

Рэжысёрам і сцэнарыстам фільма "Обитель святой Евфросинии" стаў Уладзімір Луцкі.

pvestnik.by