Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія не замянілі ці не абнавілі касавае абсталяванне, неабходна неадкладна звярнуцца ў цэнтры тэхнічнага абслугоўвання касавых падсумоўваючых апаратаў або да аператараў праграмных касавых сістэм.
Інфармацыя аб новых мадэлях касавага абсталявання, сферах яго прымянення і яго пастаўшчыках размешчана (і абнаўляецца) на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах у раздзеле Падатковы кантроль/ Кантроль за прыёмам сродкаў плацяжу і выкарыстаннем касавага і іншага абсталявання.
Па стане на 14.02.2025 дапушчаныя да выкарыстання (адпавядаюць новым патрабаванням):
- 27 мадэляў касавых падсумоўваючых апаратаў, 16 з якіх падтрымліваюць рэалізацыю маркіраваных тавараў,
- 21 мадэль праграмных кас, 20 з якіх падтрымліваюць рэалізацыю маркіраваных тавараў.
Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне